Бабіна лета працягваецца: на выхадных у Беларусі да +27°С

На выхадных беларусаў чакае цёплае надвор'е: усё дзякуючы еўрапейскаму антыцыклону.
Sputnik
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Вельмі цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшыя трое сутак, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, надвор'е ў краіне ў пятніцу і выхадныя будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, сфарміраваная цёплай паветранай масай.
Так, 10 верасня ападкаў не чакаецца, раніцай магчымы невялікі туман. Днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +21 да +26°С.

Амаль лета

На выхадных беларусаў таксама чакае цёплае надвор'е: антыцыклон з тэрыторыі краіны не сыдзе, таму на вуліцы па-ранейшаму будзе камфортна.
У суботу 11 верасня дажджоў не прагназуецца, а днём паветра прагрэецца да +22 ... +27°С.
У нядзелю 12 верасня невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца на паўночным захадзе Беларусі, а дзённая тэмпература застанецца ранейшай - ад +22 да +27°С.
Чытайце таксама:
Экстрэмальнае надвор'е чакае Еўропу - у гэтым вінаваты Гальфстрым
Самыя разбуральныя прыродныя катастрофы 2020 года
ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты