Пуцін пайшоў на самаізаляцыю з-за сітуацыі з каронавірусам

У аўторак раніцай Уладзімір Пуцін сустракаўся з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам.
Sputnik
МІНСК, 14 вер - Sputnik. Уладзімір Пуцін у сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання каронавірусам ў ягоным атачэнні павінен выконваць рэжым самаізаляцыі, паведамілі ў аўторак у Крамлі.
"Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмонам. Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання каронавірусам у ягоным атачэнні ён павінен на працягу пэўнага перыяду часу выконваць рэжым самаізаляцыі", - гаворыцца ў паведамленні.
З улікам гэтага прэзідэнт Расіі возьме ўдзел у рэжыме відэа-канферэнцсувязі ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама сумесным пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ і ШАС, удакладнілі ў Крамлі.
Пра тое, што шмат хто ў асяроддзі Пуціна хварэе каронавірусам, стала вядома напярэдадні. Як адзначыў расійскі лідэр у час размовы з паралімпійцамі, цяпер трэба разабрацца, што рэальна адбываецца. І не выключыў, што і "самому хутка на каранцін прыйдзецца".
Пуцін яшчэ вясной прышчапіўся ад каронавіруса вакцынай "Спутник V". Ён не раз падкрэсліваў, што антыцелы пасля прышчэпкі ў яго "трымаюцца добра".

Сітуацыя з каронавірусам ў Расіі


За мінулыя суткі ў Расіі зарэгістравана больш 17,8 тысячы выпадкаў COVID-19. Усяго ў краіне выяўлена ўжо 7 176 085 чалавек у 85 рэгіёнах.
За суткі зафіксавана 781 смерць ад наступстваў каронавіруса, за ўвесь перыяд пандэміі ў Расіі памерлі ўжо 194 249 чалавек.
Прышчэпку ад каронавіруса ў РФ можна зрабіць трыма прэпаратамі: "Спутник V" (НІЦЭМ імя Н. Ф. Гамалеі), "ЭпиВакКорона" (цэнтра "Вектар") і "КовиВак" (Цэнтра імя Чумакова РАН). Таксама даступны і "Спутник Лайт" - аднакампанентная версія "Спутника", якую рэкамендуюць для паўторнай прышчэпкі.
Раней Інстытут сацыяльных даследаванняў і развіцця грамадзянскіх ініцыятыў (ІСДРГІ) звярнуўся да кіраўніка Мінпрацы Расіі, а таксама спікераў Саўфеда і Дзярждумы з прапановай абавязаць працадаўцаў даваць супрацоўнікам тры выхадныя дні з захаваннем аплаты працы пасля кожнага этапу вакцынацыі ад COVID.