МІНСК, 15 вер - Sputnik. Вакцына "Спутник V" прадэманстравала эфектыўнасць супраць каронавіруса 97,2% і высокі профіль бяспекі падчас вакцынацыі ў Беларусі, паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
"Эфектыўнасць расійскай вакцыны супраць каронавіруса ў Беларусі склала 97,2%", - прыводзяцца дадзеныя ў паведамленні.
Удакладняецца, што эфектыўнасць ацэньвалі на аснове дадзеных больш за 860 тысяч чалавек, якія прышчапіліся гэтым прэпаратам за першыя сем месяцаў 2021 года.
Звесткі Міністэрства аховы здароўя Беларусі таксама пацвярджаюць адсутнасць выпадкаў цяжкіх непажаданых з'яў пасля вакцынацыі, а таксама выпадкаў смерці, звязаных з ёй, пацвярджаюцца таксама дадзенымі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, падкрэслілі ў РФПІ.
Нагадаем, Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе была зарэгістраваная вакцына "Спутник V" і яе сталі ўжываць для масавай вакцынацыі насельніцтва.
Расійскія вакцыны ад каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні 2020 года зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную НІЦЭМ імя Гамалеі. Яна атрымала назву "Спутник V". Таксама ў Расіі створаны вакцыны ад COVID-19 - "ЭпиВакКорона" ад цэнтра "Вектар" Расспажыўнагляду і "КовиВак", распрацаваная Цэнтрам імя Чумакова РАН.
У пачатку траўня 2021 года стала вядома аб рэгістрацыі чацвёртай расійскай вакцыны "Спутник Лайт".
Вакцынацыя ў Беларусі
Пра пачатак вакцынацыі ад каронавируса ў Беларусі было абвешчана 29 снежня 2020 года.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя рэспублікі на 14 верасня, першую дозу вакцыны атрымалі больш за 1 775 000 чалавек, з іх больш за 1 482 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Чытайце таксама:
Вакцыну ад грыпу прывезлі ў Беларусь: як прышчапляцца ў гэтым сезоне
У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса - Міністэрства аховы здароўя
Амаль 4 тысячы беларусаў памерлі ад COVID-19 з пачатку пандэміі