МІНСК, 16 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўносіць змены ў спіс краін, грамадзянам якіх можна ўязджаць і выязджаць з Беларусі без візы тэрмінам на 30 сутак.
Раней прэс-служба кіраўніка дзяржавы, распаўсюдзіла інфармацыю толькі пра тое, што ўказам прэзідэнта дазваляецца наведванне рэспублікі без візы не толькі праз мінскі аэрапорт, але і абласных цэнтраў.
Указ аб бязвізавым наведванні Беларусі, падпісаны ў 2017 годзе, утрымліваў спіс з 80 дзяржаў. Пасля апублікавання новай рэдакцыі дакумента на Нацыянальным прававым партале стала ясна, што ён зведаў сур'ёзныя змены і пералік скараціўся да 76 краін.
Беларусь без візы больш не змогуць наведваць грамадзяне ЗША, Кітая, Бразіліі, Албаніі і Гандураса. Па якім прынцыпе выключаны гэтыя краіны з указа, у дакуменце не тлумачыцца.
Пры гэтым магчымасцю бязвізавага наведвання рэспублікі зараз могуць скарыстацца грамадзяне Ірана, Пакістана, Егіпта, ПАР і Іарданіі. Праўда, ім трэба будзе яшчэ абзавесціся візай у Еўрасаюз ці шэнгенскую зону. І загадзя купіць зваротныя квіткі з Беларусі.
Разбежка ў лічбах пасля выключэння шэрагу краін і дадання новых тлумачыцца тым, што ў папярэдняй версіі ўказа былі пералічаныя Ганконг і Макао, а таксама Мальтыйскі ордэн.
Чытайце таксама:
У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, як замежнікам вакцынавацца ў Беларусі
У 2025 годзе Беларусь павінна наведаць у 2 разы больш турыстаў, чым у 2020-м