Голас з космасу: Навіцкі прагаласаваў анлайн з арбіты Зямлі

Члены экіпажа МКС пакінулі свае галасы на выбарах дэпутатаў у Дзярждуму: хтосьці адправіў на ўчастак давераную асобу на Зямлі, а хтосьці зрабіў гэта анлайн.
Sputnik
МІНСК, 18 вер - Sputnik. Расійскія касманаўты прагаласавалі на выбарах дэпутатаў у Дзярждуму прама з космасу, кадры паказалі на YouTube-канале Раскосмаса.
Касманаўт Алег Навіцкі, які зараз знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, прагаласаваў анлайн, прадэманстраваўшы на планшэце бюлетэнь электроннага галасаваньня. "Дзякуй, ваш голас улічаны!" - пацверджанне прыйшло прама ў космас на борт МКС.
"Сёння тэхналогіі ў прамым сэнсе ўжо выйшлі на касмічны ўзровень. І мой прыклад таму пацвярджэнне", - заявіў Навіцкі.
Яго напарнік касманаўт Раскосмаса Пётр Дуброў скарыстаўся правам галасавання праз давераную асобу - намесніка начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына па падрыхтоўцы касманаўтаў - камандзіра атрада касманаўтаў Раскосмаса Алега Кананенку.

Выбары ў Дзярждуму

Галасаванне на выбарах у Дзяржаўную думу Расіі праходзіць з 17 па 19 верасня, адначасова з імі ідуць рэгіянальныя і муніцыпальныя.
У электронным галасаванні ўжо прыняў удзел Уладзімір Пуцін, які знаходзіцца на самаізаляцыі, старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін, мэр Масквы Сяргей Сабянін.
Як расіяне ў Беларусі могуць прагаласаваць на выбарах у Дзярждуму