МІНСК, 21 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Ніколу Пашыняна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.
У пасланні Армену Саркісяну Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "адносіны дружбы, цесныя міжасобасныя кантакты, эфектыўнае супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных фарматаў, якія гістарычна склаліся паміж Беларуссю і Арменіяй, будуць і надалей з'яўляцца надзейным падмуркам для давернага і канструктыўнага палітычнага дыялогу, рэалізацыі перспектыўных эканамічных і гуманітарных праектаў на карысць народаў дзвюх краін".
У віншавальным пасланні Міколу Пашыняну Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што шматгадовае плённае партнёрства паміж Мінскам і Ерэванам нязменна характарызуецца павагай і узаемным імкненнем да паглыблення традыцыйна дружалюбных і даверных адносін.
Дзень Незалежнасці Арменіі
Галоўнае дзяржаўнае свята Арменіі адзначаецца штогод 21 верасня.
У гэты дзень ў 1991 годзе народ Арменіі на ўсенародным рэферэндуме прагаласаваў за абвяшчэнне незалежнасьці.
Праз два дні, 23 верасня, Вярхоўны Савет рэспублікі абвясціў Арменію незалежнай дзяржавай.
Рэспубліка Арменія - суверэнная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава. Дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі - на аснове прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў.
Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад.
Вышэйшым заканадаўчым органам з'яўляецца аднапалатны Нацыянальны сход, дзе прадстаўлены 131 дэпутат.
Арменія - член ААН, АБСЕ, СГА, СНД, АДКБ, ЧЭС (арганізацыя Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва) і іншых міжнародных універсальных і рэгіянальных арганізацый.