МІНСК, 22 вер - Sputnik. Лакалізацыя вытворчасці тралейбусаў Белкамунмаша ў Малдове дасягнула 45%, сказаў кіраўнік дыпмісіі Віктар Сарачан на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, малдаўскаму боку выгадна супрацоўнічаць з беларускімі партнёрамі. Таму што, калі Мінск можа сабе дазволіць адмовіцца ад тавараў з Малдовы, то Кішанёў на гэта - пайсці на адмову ад беларускіх тавараў - не можа.
Віктар Сарачан успомніў, што яшчэ у 2018 годзе выступаючы на эканамічным форуме ў Гомелі, пазначыў асноўны эканамічны прыярытэт у адносінах нашых краін - кааперацыя ў прамысловасці і стварэнне сумесных прадпрыемстваў.
"Кааперацыйныя ўзаемаадносіны маюць асаблівасць: адказнасць двух бакоў. Гэта вельмі важны складнік эканомікі", - адзначыў кіраўнік дыпмісіі.
На яго думку, на малдаўскай тэрыторыі з поспехам збіраюцца тралейбусы Белкамунмаша вось ужо больш за 10 гадоў.
"Дасягнулі лакалізацыі ў 45% на сёння. Цяпер ужо ёсць такія думкі аб прасоўванні гэтага прадукта на еўрапейскі рынак на колькі гэта магчыма", - распавёў Віктар Сарачан.
Пасля чаго удакладніў, што мае на ўвазе такія блізкія краіны, як Румынія і Балгарыя.
"Яны пазіраюць на гэтыя машыны. Яны выгадныя, таму што вельмі даступныя ў абслугоўванні і прывабныя па цане", - падсумаваў пасол Малдовы.