У Сусветны дзень без аўтамабіля мінчане пераселі на экалагічна чыстыя віды транспарту і наладзілі электрапрабег. Акцыю пад назвай "Мінск - мабільны горад" у гонар 20-годдзя агенцтва "Мінск-Навіны" правялі супрацоўнікі "Радыё-Мінск".
"Сёння Сусветны дзень без аўтамабіля, сёння сканчаецца тыдзень мабільнасці агульнаеўрапейскі і мы хочам такой акцыяй нагадаць пра тое, што ёсць у нас электрычныя віды транспарту, якімі можна скарыстацца", - адзначыў намеснік гендырэктара "Мінск-навіны" Дзмітрый Партон.
Маршрут электрапрабега пралягаў уздоўж галоўнай мінскай веладарожкі, дыстанцыя - 20 кіламетраў. У прабегу удзельнічаў толькі экатранспарт: веласіпеды, самакаты, монакалёсы і электрабайкі.
"У нас развіваецца ў тым ліку і атамная энергетыка, у нас, мы спадзяемся, будзе танная электрычнасць, і мы ўпэўнены, што Мінск, які ўваходзіць у топ-10 самых найбуйнейшых гарадоў Еўропы будзе ўсё больш і больш клапаціцца пра тое, каб быць чыстым", - дадаў Дзмітрый Партон.
У электрапрабегу паўдзельнічалі кіраўнікі СМІ, журналісты, прадстаўнікі органаў улады і упраўленняў, прадпрыемстваў і арганізацый, спартсмены, а таксама "Міс Беларусь - 2021" Дар'я Ганчарэвіч і "Міс топ-мадэль Беларусь - 2021" Дар'я Шыбко.
Акрамя прабегу арганізатары зладзілі прэзентацыю электракараў і дэманстрацыю электразаряднай станцыі. На пляцоўцы акрамя брэндавых марак прадставілі электрамабілі айчыннай вытворчасці.