МІНСК, 25 вер – Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у жніўні 2021 года склала 1 463,2 рубля, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
Цікава, што яшчэ месяцам раней сярэдняя зарплата па рэспубліцы складала 1 471,7 рубля. Такім чынам, усяго за месяц у сярэднім заробак стаў менш на 8,5 рубля. Пры гэтым у пераліку на долары атрымліваецца, што сярэдні беларус у жніўні зарабіў па курсе Нацбанка 585 долараў.
У разрэзе па абласцях і сталіцы сярэдні заробак выглядае наступным чынам:
Магілёўская вобласць 1 200 рублёў,
Віцебская вобласць 1 233,7 рубля,
Брэсцкая вобласць 1 252,7 рубля,
Гродзенская вобласць 1 266,8 рубля,
Гомельская вобласць 1 319 рублёў,
Мінская вобласць 1 499,9 рубля,
Мінск 2016,6 рубля.
Традыцыйна менш за ўсіх у сярэднім па краіне зарабляюць у цырульнях і салонах прыгажосці - 751,6 рубля. Супрацоўнікі інтэрнатаў, якія прадстаўляюць сацыяльныя паслугі, у сярэднім атрымліваюць 801,9 рубля. Крыху лепш ідуць справы ў работнікаў архіваў, музеяў і бібліятэк - 808,6 рубля.
Па-ранейшаму больш за ўсіх атрымліваюць работнікі ў IT-галіне, у сярэднім на іх прыйшлося па 5 648,6 рубля. Следам ідуць з вялікім адрывам пілоты грамадзянскай авіяцыі – 4 001 рубель.
Раней міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў распавёў, што па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на будучы год запланаваны рост заробкаў.
"Узровень намінальнай заработнай платы складзе ў наступным годзе 1 551 рубель у цэлым па эканоміцы, у рэальным сектары - больш за 1 600 рублёў", - удакладніў Аляксандр Чарвякоў.
Атрымліваецца, што ў наступным годзе палучкі ў беларусаў павінны ў сярэднім вырасці на 80 рублёў ці крыху больш за 30 долараў у эквіваленце, калі рубель не прагнецца пад дзеяннем санкцый.
Чытайце таксама:
Дэфіцыт бюджэту Беларусі ў 2022 годзе плануецца ў памеры 1,6%
Сярэдні заробак беларуса за ліпень вырас амаль на 40 рублёў
Другі раз за год: заробкі бюджэтнікаў вырастуць
Лукашэнка паставіў планку па заробках беларусаў да канца пяцігодкі
Белстат назваў сярэднюю зарплату медыкаў у 2020 годзе