Прэзідэнт назваў тэрміны рэферэндуму па Канстытуцыі

Новая рэдакцыя Асноўнага закона, над якой працавалі ўвесь апошні год, павінна быць вынесена на галасаванне на рэферэндуме ўжо ў пачатку 2022-га.
Sputnik
МІНСК, 28 вер - Sputnik. Важна, каб уся работа па канстытуцыйным будаўніцтве стала асновай для кансалідацыі беларускага грамадства, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай праекту новай Канстытуцыі Беларусі.
Паводле яго слоў, уся дзейнасць, звязаная з унясеннем змяненняў у Асноўны закон, паслужыць трывалай падставай у падмурак далейшага развіцця рэспублікі ў будучыні.
"Упэўнены, так і будзе, таму што канчатковае рашэнне прыме народ. Як я ўжо казаў, рэферэндум адбудзецца не пазней лютага наступнага года", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым, беларускі лідэр звярнуў увагу, што ў грамадстве існуюць розныя пункты гледжання адносна Канстытуцыі. Так, паводле яго слоў, ёсць людзі, якія лічаць, што рэферэндум не патрэбны і змяняць Асноўны закон не варта.
"Гэта не прымаецца. Мы паабяцалі правесці рэферэндум па Канстытуцыі. Ад нас патрабавалі "перамен" і не толькі. Мы самі разумелі, што сутнасць жыцця складаецца ў тым, каб пастаянна мяняцца. Толькі на карысць павінна быць. Перамены - гэта не ломка, не злом, а эвалюцыйнае развіццё", - лічыць прэзідэнт.
Лукашэнка бачыць у Канстытуцыі рух наперад. "Будзем мець на ўвазе гэта як перамены", - сказаў ён.
Важна, на яго думку, ажыццяўляць перамены "не з бухты-барахты, а грунтуючыся на фундаментальным". "І гэта ўсё павінна быць законна. Канстытуцыя як раз і закладзе асновы гэтых змен", - сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускай дзяржавы
Лукашэнка апісаў, як бачыць змену ўлады ў Беларусі