https://bel.sputnik.by/20210813/lukashenka-apsa-yak-bachyts-zmenu-lady--belarus-1055643999.html
Лукашэнка апісаў, як бачыць змену ўлады ў Беларусі
Лукашэнка апісаў, як бачыць змену ўлады ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі расказаў, як лепей перадаць дзяржаву моладзі і патлумачыў, у чым сутнасць суверэнітэту і незалежнасці. 13.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-13T15:52+0300
2021-08-13T15:52+0300
2022-01-19T18:34+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
моладзь
улада
дзяржава
прэзідэнт
суверэнітэт
незалежнасць
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055642385_0:26:1200:701_1920x0_80_0_0_3e5b8336276567fa46b37c1f6b77bb84.jpg
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка адзначыў няпростую абстаноўку вакол Беларусі і заявіў, што не хоча, каб краіна стала "полем бітвы, як гэта было заўсёды".Некалькі разоў падчас "Вялікай размовы" 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка згадваў пра пагрозу пачатку Трэцяй сусветнай вайны.Ён адзначыў, што ў гісторыі ўжо былі выпадкі, калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі перасякаліся інтарэсы буйных ігракоў, якія выліваліся ў войны. І полем бітвы, як заўсёды, станавіліся менавіта землі Беларусі. Таму кажучы пра магчымы пачатак трэцяй сусветнай вайны, беларускі прэзідэнт "ніколькі не драматызуе сітуацыю", хоць яна і няпростая."Тое, што я кажу, што можа ўспыхнуць трэцяя сусветная вайна, гэта не жарт", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы, яго словы прывяла прэс-служба.Неабходныя рэйкіАляксандр Лукашэнка адзначыў: трэба не проста перадаць краіну новаму пакаленню, а кантраляваць яго, накіроўваць і дапамагаць, каб "яны не страцілі ўсё каштоўнае" напрацаванае за гэтыя гады.Таму, калі "прыйдуць іншыя людзі", трэба перадаць краіну і "паставіць іх на неабходныя рэйкі і падштурхнуць", каб потым яны будавалі для сваіх дзяцей жыццё."Але проста так кінуць іх мы не можам. Нельга кідаць, таму што будзем жыць нямоглыя і будзем бачыць, як мучацца нашы дзеці", - заявіў Лукашэнка.Жывіце сваім розумамПаразважаў беларускі лідар пра тое, у чым сутнасць суверэнітэту і незалежнасці: каб беларускі народ і кожны чалавек паасобку сам вызначаў свой лёс - лічыць Лукашэнка."Нам трэба мець сваю краіну, каб жыць сваім розумам. Свае лёсы мы павінны вызначаць самі. У гэтым сутнасць суверэнітэту і незалежнасці", - упэўнены прэзідэнт.Ён таксама падкрэсліў, што ў гэтым і сутнасць яго працы зараз, таму пачалі працу з заканадаўствам.Даеш "перамены"Аляксандр Лукашэнка нагадаў, чаму ў Беларусі вырашылі памяняць Канстытуцыю: і не таму, што час патрабуе такіх важных перамен."А таму, што ўсе крычалі: дайце "перамен"! Добра. Вы таксама хочаце перамен - гэта не пытанне. Усе людзі хочуць перамен. Пажадана да лепшага, а не да горшага. Але калі ўжо і перамены, то іх трэба рабіць па законе. А асноўны закон - гэта Канстытуцыя. гэта не я прыдумаў", - дадаў беларускі лідар.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055642385_53:0:1152:824_1920x0_80_0_0_cdfad84fe5719bc3836fb64501e80806.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, моладзь, улада, дзяржава, прэзідэнт, суверэнітэт, незалежнасць, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
аляксандр лукашэнка, беларусь, моладзь, улада, дзяржава, прэзідэнт, суверэнітэт, незалежнасць, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Лукашэнка апісаў, як бачыць змену ўлады ў Беларусі
15:52 13.08.2021 (абноўлена: 18:34 19.01.2022) Прэзідэнт Беларусі расказаў, як лепей перадаць дзяржаву моладзі і патлумачыў, у чым сутнасць суверэнітэту і незалежнасці.
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка адзначыў няпростую абстаноўку вакол Беларусі і заявіў, што не хоча, каб краіна стала "полем бітвы, як гэта было заўсёды".
Некалькі разоў падчас "Вялікай размовы" 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка згадваў пра пагрозу пачатку Трэцяй сусветнай вайны.
Ён адзначыў, што ў гісторыі ўжо былі выпадкі, калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі перасякаліся інтарэсы буйных ігракоў, якія выліваліся ў войны. І полем бітвы, як заўсёды, станавіліся менавіта землі Беларусі. Таму кажучы пра магчымы пачатак трэцяй сусветнай вайны, беларускі прэзідэнт "ніколькі не драматызуе сітуацыю", хоць яна і няпростая.
"Тое, што я кажу, што можа ўспыхнуць трэцяя сусветная вайна, гэта не жарт", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы, яго словы прывяла прэс-служба.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: трэба не проста перадаць краіну новаму пакаленню, а кантраляваць яго, накіроўваць і дапамагаць, каб "яны не страцілі ўсё каштоўнае" напрацаванае за гэтыя гады.
"Хацелася б, каб тое, на чым заўсёды трымалася жыццё і наш чалавек, засталіся: гэта праца і хлеб. Мы павінны не проста ім перадаць краіну. Мы паступова, прыводзячы ў тым ліку і да ўлады іх, павінны бачыць, кантраляваць, дзе трэба, падказваць, каб яны не страцілі ўсё тое каштоўнае, што мы з вамі напрацавалі за гэтыя гады", - сказаў беларускі прэзідэнт.
Таму, калі "прыйдуць іншыя людзі", трэба перадаць краіну і "паставіць іх на неабходныя рэйкі і падштурхнуць", каб потым яны будавалі для сваіх дзяцей жыццё.
"Але проста так кінуць іх мы не можам. Нельга кідаць, таму што будзем жыць нямоглыя і будзем бачыць, як мучацца нашы дзеці", - заявіў Лукашэнка.
Паразважаў беларускі лідар пра тое, у чым сутнасць суверэнітэту і незалежнасці: каб беларускі народ і кожны чалавек паасобку сам вызначаў свой лёс - лічыць Лукашэнка.
"Нам трэба мець сваю краіну, каб жыць сваім розумам. Свае лёсы мы павінны вызначаць самі. У гэтым сутнасць суверэнітэту і незалежнасці", - упэўнены прэзідэнт.
Ён таксама падкрэсліў, што ў гэтым і сутнасць яго працы зараз, таму пачалі працу з заканадаўствам.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, чаму ў Беларусі вырашылі памяняць Канстытуцыю: і не таму, што час патрабуе такіх важных перамен.
"А таму, што ўсе крычалі: дайце "перамен"! Добра. Вы таксама хочаце перамен - гэта не пытанне. Усе людзі хочуць перамен. Пажадана да лепшага, а не да горшага. Але калі ўжо і перамены, то іх трэба рабіць па законе. А асноўны закон - гэта Канстытуцыя. гэта не я прыдумаў", - дадаў беларускі лідар.
Лукашэнка
зацвердзіў папраўкі ў закон аб абароне суверэнітэту
Кубракоў: атакамі на сілавікоў
кіравалі замежныя спецслужбыЗакон аб абароне суверэнітэту Беларусі прызнаны адпаведным Канстытуцыі
Пяскоў: нягледзячы на Саюзную дзяржаву,
Беларусь - суверэнная краіна