Распрацоўшчыкі Канстытуцыі яшчэ не вызначылі, як быць з УНС і смяротным пакараннем

Камісія, якая працуе над навацыямі ў Асноўны Закон, мяркуе, што ў ліку членаў Усебеларускага народнага схода павінен быць і прэзідэнт, які спыніў паўнамоцтвы.
Sputnik
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапануе ўнесці змены ў 53 артыкулы Канстытуцыі, уключыць у Асноўны Закон 14 новых артыкулаў, выключыць 3, сказаў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Пра гэта піша БелТА.
Паводле яго слоў, спецыяльная Канстытуцыйная камісія правяла больш за 10 пасяджэнняў, на якіх разглядаліся прапановы беларусаў аб змене Асноўнага Закона. У далейшым яны ўжо дапрацоўваліся ў адпаведнасці з заўвагамі членаў камісіі.
Пры гэтым старшыня Канстытуцыйнай камісіі мяркуе, што навацыі, распрацаваныя камісіяй, могуць стаць асновай далейшага развіцця рэспублікі і ўмацаваць канстытуцыйны статус Беларусі як сацыяльнай і дэмакратычнай краіны.
Пётр Міклашэвіч асобную ўвагу засяродзіў на тым, што не атрымалася выпрацаваць агульны падыход па трох асноўных напрамках.
У першую чаргу, гэта фарміраванне Усебеларускага народнага схода (УНС). Асноўная частка камісіі прапануе, што ў склад УНС павінны ўвайсці кіраўнік дзяржавы, дэпутаты парламента абедзвюх палат, а таксама абласных саветаў дэпутатаў і Мінскага гарадскога, а таксама прэзідэнт, паўнамоцтвы якога спыніліся на пажыццёвай аснове. Такім чынам, у складзе УНС апынецца 585 членаў. Як выбіраць іншых дэлегатаў УНС рашэнне знайсці не ўдалося.
Канстытуцыйная камісія не змагла разабрацца як быць з пытаннем смяротнага пакарання, таму што для змены артыкула №24 трэба праводзіць асобны рэферэндум.
"Разам з тым некаторымі членамі Канстытуцыйнай камісіі прапануецца адмяніць смяротнае пакаранне альбо змяніць парадак яго прымянення", - падкрэсліў старшыня Канстытуцыйнага суда.
Нечакана сярод дыскусійных апынулася і пытанне па артыкуле 69 Асноўнага Закона аб праве вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ад працоўных калектываў.
"Дадзеныя пытанні патрабуюць сёння дадатковага ўсебаковага абмеркавання", - падсумаваў Пётр Міклашэвіч.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што праект новай Канстытуцыі нарэшце распрацавалі
Прэзідэнт назваў тэрміны рэферэндуму па Канстытуцыі
Выніковы праект Канстытуцыі: новы ўзрост прэзідэнта, статус УНС і сям'і
Праект закона аб новай Канстытуцыі разгледзяць ў кастрычніку
Праект паправак у Асноўны Закон накіраваны прэзідэнту