Новая Канстытуцыя: урад будзе фарміраваць прэм'ер

Частку ўладных паўнамоцтваў мяркуецца пераразмеркаваць таксама паміж дзвюма палатамі парламента Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Праектам новага Асноўнага Закона прадугледжваецца перадача паўнамоцтваў па стварэнні ўрада прэм'ер-міністра Беларусі, заявіў кіраўнік "Круглага стала дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі ў эфіры АНТ.
Паводле яго слоў, Канстытуцыйная камісія ў сваёй працы над пераразмеркаваннем паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады дасягнула поўнага кансэнсусу. Усе прапановы замацаваны ў праекце Канстытуцыі.
"Мы прапанавалі частку паўнамоцтваў, звязаных з фарміраваннем урада, перадаць кіраўніку ўрада. Частку паўнамоцтваў, звязаных з вялікім уплывам на дзяржаўныя працэсы, перадаць Палаце прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі", - удакладніў палітык.
Пры гэтым Юрый Васкрасенскі запэўніў, што гэтая праца была праведзена Канстытуцыйнай камісіяй без якіх-небудзь супярэчнасцей, у адрозненне ад пытання аб тым, як фарміраваць і якімі паўнамоцтвамі надзяліць Усебеларускі народны сход.
Раней у ходзе спецыяльнай нарады, прысвечанай новай Канстытуцыі, Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць асобную групу экспертаў, якія дашліфуюць праект змяненняў, а затым вынесуць яму на разгляд і абмеркаванне.
Таксама беларускі лідар асабліва адзначыў, што на дадзеную працу адводзіцца ўсяго месяц і затым праект павінен паступіць на ўсенароднае абмеркаванне. Галасаванне на рэферэндуме павінна адбыцца не пазней за люты 2022 года.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў аб стварэнні асобнай групы для дапрацоўкі Канстытуцыі
Распрацоўшчыкі Канстытуцыі яшчэ не вызначылі, як быць з УНС і смяротным пакараннем
Прэзідэнт назваў тэрміны рэферэндуму па Канстытуцыі
Лукашэнка заявіў, што праект новай Канстытуцыі нарэшце распрацавалі
Макей распавёў генсеку ААН аб канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі