МІНСК, 1 кас – Sputnik. Загінулы супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк быў адным з лепшых, пра гэта заявіў кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель падчас цырымоніі развітання, якая адбылася ў сталіцы ў пятніцу.
"Дзмітрый - чалавек з простай сям'і, які самастойна рухаўся да таго, чаго дабіўся. Ён заўсёды хацеў служыць у спецпадраздзяленні КДБ", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Іван Церцель адзначыў, што для Камітэта дзяржбяспекі гэта неардынарная падзея.
"Мы ведаем, хто з'яўляецца натхняльнікам гэтага і лічым, што яны перайшлі чырвоную рысу. Мы без адказу гэтую сітуацыю не пакінем", - заявіў кіраўнік КДБ.
Кіраўнік сілавога ведамства таксама распавёў, што без падтрымкі дзяржавы сям'я загінулага не застанецца: "Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на клопат пра сям'ю, пра жонку, пра дзіця. Уся дапамога будзе аказана".
З нагоды негатыўных каментарыяў у адрас загінулага сілавіка Іван Церцель заявіў, што ўсё будзе па законе і так, як дзейнічаюць калегі на Захадзе.
"Рашуча, на апярэджанне і абавязкова, каб забяспечыць гарантаванае выключэнне страты нашых супрацоўнікаў", - растлумачыў ён.
Развітанне з афіцэрам КДБ
Жалобная цырымонія адбылася ў пятніцу ў клубе імя Дзяржынскага ў комплексе будынкаў КДБ. Ушанаваць памяць афіцэра прыйшлі яго родныя і блізкія, а таксама калегі, прадстаўнікі іншых ведамстваў.
На развітанне таксама прыехалі спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Што адбылося?
Сілавік загінуў у аўторак, як паведамілі ў прэс-службе камітэта, падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці.
Гаспадар адной з кватэр Андрэй Зельцэр сустрэў аператыўнікаў з паляўнічай стрэльбай у руках.
Афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк з пазыўным "Нірвана" быў смяротна паранены. Следчым камітэтам Беларусі па факце ўзбуджана крымінальная справа па п. 10 ч. 2 арт. 139 КК ("Забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці").
Афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк служыў у спецпадраздзяленні "Альфа". Той, хто страляў у сілавіка – Андрэй Зельцэр – працаваў праграмістам у буйной IT-кампаніі.
Чытайце таксама:
Развітанне з загінулым супрацоўнікам КДБ праходзіць у Мінску
Лукашэнка аддаў даніну памяці загінуламу афіцэру КДБ
Карпянкоў: калі не ўбачым паднятых рук, вораг будзе знішчаны
Адкажаце перад законам: Сяргеенка пракаменціраваў забойства афіцэра КДБ
Швед абяцае жорсткія і рашучыя дзеянні ў адказ на гібель супрацоўніка КДБ
Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку сям'і загінулага супрацоўніка КДБ
Супрацоўнік КДБ застрэлены ў Мінску