МІНСК, 4 кас - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на аўторак 5 кастрычніка з-за моцнага ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Днём у аўторак 5 кастрычніка па заходняй палове рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду", - паведамілі сіноптыкі.
Паводле даных цэнтра, у гэты дзень надвор'е ў краіне будзе вызначаць перыферыя антыцыклону, цэнтр якога знаходзіцца над еўрапейскай часткай РФ. Ападкаў не чакаецца, а ўдзень тэмпература паветра складзе ад +11°С на паўночным усходзе да +18°С - на паўднёвым захадзе Беларусі.
У сераду і чацвер (6 і 7 кастрычніка) ўмовы надвор'я ў краіне будзе фарміраваць той жа антыцыклон: ападкаў не прагназуецца, і будзе сонечна.
Сіноптыкі абяцаюць днём 6 кастрычніка ад +12 да +17°С, а 7-га - ад +10 да + 16°С, але ноччу на ўсходзе магчымы замаразкі да 0..-3°С.