Sputnik накіраваў запыт у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з нагоды падаражання "сацыяльных" прадуктаў, такіх як хлеб, малако, курыца і гэтак далей, і атрымаў адказ.
З чым звязана падаражанне прадуктаў
У МАРГ падкрэсліваюць: у 2021 годзе ў Беларусі, як і ў большасці краін свету, асноўны фактар росту коштаў - пандэмія. З-за яе падаражэла лагістыка, пагоршыўся таварарух і ахоўныя санітарныя меры.
У выніку на сусветных рынках адзначаецца істотны рост коштаў. Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО), у жніўні 2021-га да жніўня 2020-га прырост коштаў на прадукты харчавання склаў 30,8%.
"Такая сітуацыя не магла не адбіцца на дынаміцы цэн у Беларусі і, перш за ўсё, на таварах, якія не вырабляюцца ў нас у краіне ці вырабляюцца ў недастатковай колькасці. Каб пазбегнуць спекулятыўнага росту коштаў, уведзена часовае цэнавае рэгуляванне на асноўныя сацыяльна значныя тавары", - растлумачыў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.
Ён адзначыў, што пры росце выдаткаў і неабходнасці павелічэння коштаў вышэй за ўстаноўленыя дзяржавай абмежаванні, арганізацыі могуць звярнуцца ў спецыялізаваную камісію па цэнаўтварэнні пры ўрадзе. Да прыкладу, павышэнне коштаў на малако і мяса ў сувязі з ростам выдаткаў, перш за ўсё, імпартуемай сыравіны, было ўзгоднена гэтай камісіяй.
Наколькі вырас кошт "сацыяльных" прадуктаў
Паводле ацэнак МАРГ, цэны на сацыяльна значныя тавары за 8 месяцаў гэтага года ў цэлым выраслі на 3,4%. Пры гэтым у жніўні адзначаецца іх зніжэнне на 0,5%. У той жа час Белстат фіксуе зніжэнне коштаў са студзеня па верасень на досыць вялікую колькасць тавараў - ялавічную і свіную тушонку, мясныя кансервы для дзіцячага і дыетычнага харчавання, марожаную рыбу, яйкі, цукар, растваральнуюкаву.
Чаму так моцна падаражэла курыца
Па словах Вежнаўца, асноўны фактар росту коштаў у Беларусі - гэта падаражэнне імпартуемай сыравіны і матэрыялаў. Цэны на мяса і мясапрадукты, уключаючы мяса курэй, не з'яўляюцца выключэннем.
"Дадатковы ціск аказвае дынаміка цэн нашага асноўнага гандлёвага партнёра - Расійскай Федэрацыі. Так, напрыклад, у Беларусі куры за 8 месяцаў гэтага года падаражэлі на 9,1%, у Расіі - на 16%", - канстатуе першы намеснік міністра беларускага ведамства.
Каб захаваць аб'ёмы продажаў на фоне падаражэння, шматлікія вытворцы мянялі асартымент мяса і мясапрадуктаў у рамках таварных груп, дадае Вежнавец. Пры гэтым наяўнасць тавараў за некаторым дэфіцытам захоўвалася на паліцах крам. Цалкам верагодна, што цэны на курыцу ў бліжэйшы час будуць павышацца.
Колькі плануецца трымаць цэны на сацыяльна значныя тавары
МАРГ тлумачыць: асноўная прычына прымянення цэнавага рэгулявання ў Беларусі - гэта згладжванне негатыўных наступстваў пандэміі на ўнутраны спажывецкі рынак. Рашэнні ў дачыненні да цэнавага рэгулявання будуць прымацца зыходзячы з наяўнай дынамікі на ўнутраным і сусветным рынках харчавання.
Цэны на "сацыяльныя" прадукты ўлады будуць трымаць як мінімум да канца гэтага года. У спісе 30 пазіцый: мяса, каўбасы, бульба, хлеб і батон, мала сметанковае і алей, маргарын і шэраг іншых.
Чытайце таксама:
Ці чакаць беларусам дэфіцыт цукру і грэчкі?
У Беларусі не будуць павышаць цэны на цукар
Кіраўнік "Белдзяржхарчпрама": дэфіцыту цукру ў Беларусі няма