З падарункамі і акцыямі ў сацсетках: беларусаў клічуць чысціць лес

Акцыя пройдзе ў краіне ўжо ў адзінаццаты раз. Добраахвотнікі будуць прыбіраць смецце і высажваць дрэвы.
Sputnik
МІНСК, 8 кас - Sputnik. У суботу, 9 кастрычніка, у Беларусі пройдзе традыцыйная акцыя "Чысты лес", паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Плануецца, што валанцёры разам з работнікамі лясгасаў будуць прыбіраць смецце, ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі, добраўпарадкоўваць прыдарожныя палосы і лясныя масівы паблізу населеных пунктаў і памятных месцаў.
"Па папярэдніх дадзеных, працы будуць арганізаваны амаль на 2,2 тыс. аб'ектах па ўсёй краіне", - паведамляе Мінлясгас.
Для ўдзелу ў акцыі трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.
Плануецца, што добраахвотнікі адрэстаўруюць каля 50 месцаў масавага адпачынку насельніцтва, а таксама высадзяць каля 1,5 млн дрэў.
Мінлясгас звяртае ўвагу, што кожнае дзіця, якое прыме ўдзел у экасуботніку, атрымае сувенір. Каштоўныя падарункі чакаюць аўтараў самых арыгінальных фатаграфій і відэа, размешчаных у сацсетках з хэштэгамі #ЧыстыЛес2021 і #ЧистыйЛес2021.
Упершыню такое мерапрыемства было праведзена ў 2010 годзе. Яго асноўная мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу.
Мінчан клічуць пасадзіць дрэвы