Мінчан клічуць пасадзіць дрэвы

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкСаджанцы хвойных парод дрэў
Саджанцы хвойных парод дрэў - Sputnik Беларусь, 1920, 07.10.2021
Падпісацца
Суботнікі ў беларускай сталіцы пачаліся 19 верасня, кастрычнік абвешчаны месячнікам па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні.
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Жыхароў беларускай сталіцы клічуць паўдзельнічаць у акцыі "Зялёны двор разам!", паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
На сайце праекту можна пакінуць заяўку ці звярнуцца ў ЖЭУ па месцы жыхарства. Камунальныя службы выдадуць інвентар, кусты і дрэвы.
"Наша задача - агульнымі намаганнямі зрабіць горад больш чыстым, прыгожым, зелёным", - кажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Спецыялісты звяртаюць увагу, што нельга саджаць дрэвы, дзе ўздумаецца: можна пашкодзіць інжынерныя сеткі і камунікацыі. А вось калі добраахвотнікі захочуць разбіць клумбы ці кветнікі, ўзгадненне не запатрабуецца.
Плануецца, што 8 кастрычніка на азеляненне горада выйдуць працоўныя калектывы сталічных прадпрыемстваў, а таксама дзяржслужачыя.
Запланавана высадзіць 273 тысяч кустоў, у тым ліку ў тым ліку 255 тысяч уздоўж Мінскай кальцавой дарогі. Уся акцыя працягнецца да пачатку зімы.
За час існавання праекта "Зялёны двор разам" было пасаджана больш за 36 тыс. дрэў і больш 237 тыс. кустарнікаў.
Чытайце таксама:
Яблык разладу: чаму беларускую садавіну не знайсці на паліцах супермаркетаў
Яблык ад яблыні, або Дрэва жыцця ў лёсе нашых продкаў
Вішня ў абрадах і кулінарыі, або Што рабіць з ураджаем буйных сакавітых ягад?
Стужка навiн
0