Калючая загарода Еўрасаюза

Польшча хоча пабудаваць капітальны плот на мяжы з Беларуссю

Цяпер краіны падзяляе часовая загарода з калючага дроту, на пагранічных з Беларуссю тэрыторыях Польшчы дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.
Sputnik
МІНСК, 12 кас – Sputnik. У Польшчы рыхтуецца спецыяльны закон, які тычыцца будаўніцтва на мяжы з Беларуссю капітальнага плота, пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Марыуш Блашчак.
"Ствараецца закон, які будзе, уласна кажучы, падставай для будаўніцтва новай інжынернай загароды. Але хачу падкрэсліць, што часовая загарода існуе і яна тармозіць гэты рух, які адбываецца на мяжы, гэта значыць робіць немагчымым або абмяжоўвае магчымасці фарсіравання мяжы", - падкрэсліў кіраўнік абароннага ведамства суседняй краіны.
Ён спаслаўся на вопыт Венгрыі, якая ўзвяла падобнае збудаванне на рубяжы з Сербіяй.
"Гэта не так проста, улічваючы розныя юрыдычныя моманты. Але мы скарыстаемся гэтым вопытам. Закон рыхтуецца", - адзначыў міністр.
Польскія СМІ пішуць, што ўрад ужо прадугледзеў у бюджэце на будаўніцтва пастаяннай загароды паўмільярда злотых (каля 125 тысяч долараў). Таксама, па некаторых дадзеных, пасля заканчэння рэжыму надзвычайнага становішча, які не можа доўжыцца больш за 90 дзён, журналісты не змогуць набліжацца да мяжы, паколькі пагранічная зона стане "тэрыторыяй інвестыцый стратэгічнага значэння для дзяржавы".

Міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС

Паводле ацэнак Пагранічнай варты Польшчы, толькі ў гэтым месяцы было зафіксавана больш за 3 тысячы спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі, з пачатку восені - звыш 15 тысяч.
Вільнюс, Рыга і Варшава не раз паведамлялі пра рост колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю, і абвінавачвалі Мінск у стварэнні ўмоў для міграцыйнага крызісу. З-за гэтага прэзідэнт Польшчы ўвёў на пагранчіных з Беларуссю тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнулі ваенных і паліцыю.
Аляксандр Лукашэнка вясной заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток бежанцаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".
У апошнія тыдні нашы пагранічнікі неаднаразова казалі пра гвалтоўнае выдварэнне мігрантаў Літвой, Латвіяй і Польшчай назад у Беларусь.
Пра намер будаваць на сваіх межах загароды з калючага дроту з-за сітуацыі з мігрантамі, акрамя Польшчы, раней заявілі і іншыя суседнія з Беларуссю краіны. У планах літоўскіх улад - плот працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчастка мяжы, а ўлады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Украіна мае намер выдаткаваць 640 мільёнаў долараў на плот з Беларуссю і Расіяй.
Чытайце таксама:
Польскія пагранічнікі абнавілі рэкорд: 739 нелегалаў за суткі
ДПК паказаў відэа, дзе польскія ваенныя страляюць у паветра і б'юць бежанцаў
Сем'і бежанцаў выганяюць з Польшчы
Сейм Польшчы ўхваліў падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Людзі на балоце: як выжываюць "засеўшыя" на мяжы мігранты
Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новы 2,5-метровы плот
Як выглядае калючы плот, які Польшча будуе на мяжы