https://bel.sputnik.by/20211011/dpk-pakaza-vdea-dze-polskya-vaennyya-stralyayuts-u-pavetra--byuts-bezhantsa-1057102977.html
ДПК паказаў відэа, дзе польскія ваенныя страляюць у паветра і б'юць бежанцаў
ДПК паказаў відэа, дзе польскія ваенныя страляюць у паветра і б'юць бежанцаў
Sputnik Беларусь
Дзяржпагранкамітэт Беларусі неаднаразова заяўляў пра тое, што Польшча адмаўляецца прадастаўляць дапамогу бежанцам, парушаючы тым самым міжнароднае... 11.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-11T15:47+0300
2021-10-11T15:47+0300
2021-10-11T15:47+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
польшча
дпк беларусі
бежанцы
нелегальныя мігранты
дапамога
заканадаўства
пагранічнікі
ваенныя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056879317_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_666c39891134a69fa8311ef8e4013f35.jpg
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Ваенныя з Польшчы б'юць дубінкамі бежанцаў і страляюць у паветра, відэа таго, што здарылася на адным з участкаў польска-беларускай мяжы, апублікавала прэс-служба ДПК Беларусі.Інцыдэнт адбыўся 8 кастрычніка, але Дзяржпагранкамітэт заявіў пра яго толькі ў панядзелак. У паведамленні гаворыцца, што беларускі паграннарад пачуў гукі стрэлаў і прыбыў на месца.Паводле інфармацыі ДПК, на польскай тэрыторыі каля лініі мяжы вялікая група бежанцаў знаходзілася ў ачапленні польскіх салдат.Тым не менш, бежанцы адмовіліся ісці ў Беларусь, нягледзячы на пагрозу гвалту і запалохванне зброяй.У прэс-службе ДПК асабліва адзначылі, што толькі дзякуючы прыбыцці беларускіх пагранічнікаў на лінію мяжы, палякам не ўдалося выцесніць бежанцаў на тэрыторыю РБ.ДПК заявіў аб чарговай спробе Пагранічнай варты Польшчы схаваць "відавочныя факты выкарыстання зброі ў мэтах выцяснення бежанцаў".У ведамстве таксама падкрэслілі, што Польша усё часцей спрабуе беспадстаўна абвінаваціць беларускі бок, спрабуючы адцягнуць увагу "ад незаконных дзеянняў польскіх сілавікоў у дачыненні да бежанцаў".У якасці прыкладу было прыведзена нядаўняе фэйкавае відэа ваеннага ведамства Польшчы, якое абверглі відэаматэрыялы ДПК. Дарэчы, палякі заявілі, што зафіксавалі ў нядзелю 538 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі.Чытайце таксама:
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056879317_113:0:2832:2039_1920x0_80_0_0_47f24e26cced7e36e19c538eb13a80f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, польшча, дпк беларусі, бежанцы, нелегальныя мігранты, дапамога, заканадаўства, пагранічнікі, ваенныя, мяжа беларусі і польшчы, мяжа
у свеце, польшча, дпк беларусі, бежанцы, нелегальныя мігранты, дапамога, заканадаўства, пагранічнікі, ваенныя, мяжа беларусі і польшчы, мяжа
ДПК паказаў відэа, дзе польскія ваенныя страляюць у паветра і б'юць бежанцаў
Дзяржпагранкамітэт Беларусі неаднаразова заяўляў пра тое, што Польшча адмаўляецца прадастаўляць дапамогу бежанцам, парушаючы тым самым міжнароднае заканадаўства.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Ваенныя з Польшчы б'юць дубінкамі бежанцаў і страляюць у паветра, відэа таго, што здарылася на адным з участкаў польска-беларускай мяжы, апублікавала прэс-служба ДПК Беларусі.
Інцыдэнт адбыўся 8 кастрычніка, але Дзяржпагранкамітэт заявіў пра яго толькі ў панядзелак. У паведамленні гаворыцца, што беларускі паграннарад пачуў гукі стрэлаў і прыбыў на месца.
Паводле інфармацыі ДПК, на польскай тэрыторыі каля лініі мяжы вялікая група бежанцаў знаходзілася ў ачапленні польскіх салдат.
"У адказ на законныя просьбы бежанцаў даць ім права на абарону польскія ваенныя стралялі ў паветра, ужывалі ў дачыненні да іх дубінкі і патрабавалі прайсці ў Беларусь", - адзначыла прэс-служба.
Тым не менш, бежанцы адмовіліся ісці ў Беларусь, нягледзячы на пагрозу гвалту і запалохванне зброяй.
У прэс-службе ДПК асабліва адзначылі, што толькі дзякуючы прыбыцці беларускіх пагранічнікаў на лінію мяжы, палякам не ўдалося выцесніць бежанцаў на тэрыторыю РБ.
ДПК заявіў аб чарговай спробе Пагранічнай варты Польшчы схаваць "відавочныя факты выкарыстання зброі ў мэтах выцяснення бежанцаў".
У ведамстве таксама падкрэслілі, што Польша усё часцей спрабуе беспадстаўна абвінаваціць беларускі бок, спрабуючы адцягнуць увагу "ад незаконных дзеянняў польскіх сілавікоў у дачыненні да бежанцаў".
У якасці прыкладу было прыведзена нядаўняе фэйкавае відэа ваеннага ведамства Польшчы, якое абверглі відэаматэрыялы ДПК. Дарэчы, палякі заявілі, што зафіксавалі ў нядзелю 538 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
Польскія пагранічнікі
абнавілі рэкорд: 739 нелегалаў за суткі
Пагарджанне да суверэнітэту Беларусі:
МЗС аб гуманітарным канвоі Польшчы
Людзі на балоце: як выжываюць
"засеўшыя" на мяжы мігрантыВальфовіч распавёў, як
можна вырашыць праблему міграцыі ў краіны ЕС
ДПК абверг інфармацыю аб перавозцы мігрантаў на польскую мяжу