МІНСК, 12 кас - Sputnik. У Беларусі зноў усталяваны рэкорд па захворванні на каронавірус: за мінулыя суткі медыкі зафіксавалі 2038 выпадкаў заражэння, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У той жа час з бальніц выпісалі 1 534 пацыенты - яны цалкам ачунялі. Таксама за мінулыя суткі ад каронавіруса памерлі 15 чалавек.
Усяго Міністэрства аховы здароўя за час пандэміі зафіксавала:
561 753 захварэлых;
535 790 ачунялых;
4 319 памерлых;
8 903 439 зробленых тэстаў.
Вакцынаваны - кожны пяты
У рэспубліцы на дадзены момант вакцынаваны кожны пяты: па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 12 кастрычніка, першую дозу вакцыны атрымалі больш 2,43 млн чалавек, з якіх звыш 1,75 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Міністэрства аховы здароўя заклікае беларусаў да вакцынацыі і нагадвае, што сітуацыя з каронавірусам зараз сур'ёзная: вірус мутаваў, "памаладзеў" і стаў больш жорсткім. Кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч распавёў, што цяпер усё больш хварэе маладых, цяжарных, аж да рэанімацыі. А вось тыя, хто вакцынаваны, калі хварэюць, то ў лёгкай форме.
Масачны рэжым - больш жорсткі
З 9 кастрычніка ў Беларусі ўзмоцнены масачны рэжым: насіць сродкі індывідуальнай абароны варта ва ўсіх грамадскіх месцах. Міністэрства аховы здароўя таксама анансавала, што ўжо ўнесены істотны дадатак - адказнасць фізічных асоб. Пытанне ўвядзення адказнасці за парушэнне антыкаронавірусных мер прапрацоўваецца цяпер на ўзроўні рэспублікі.
Чытайце таксама:
Першыя ў свеце таблеткі ад COVID-19 могуць ухваліць у ЗША
Які штраф пагражае беларусам за парушэнне масачнага рэжыму
Памаладзеў і стаў жорсткім - кіраўнік Мінздароўя аб чацвёртай хвалі каронавіруса