https://bel.sputnik.by/20211011/yak-shtraf-pagrazhae-belarusam-za-parushenne-masachnaga-rezhymu-1057099202.html
Які штраф пагражае беларусам за парушэнне масачнага рэжыму
Які штраф пагражае беларусам за парушэнне масачнага рэжыму
Sputnik Беларусь
З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах і грамадскім транспарце. 11.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-11T13:19+0300
2021-10-11T13:19+0300
2021-10-11T13:19+0300
транспарт
беларусь
маска
рэжым
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/05/1047068568_0:0:3030:1705_1920x0_80_0_0_d56894cc4b28896b4fd5f2eeb4907004.jpg
МІНСК, 11 кас - Sputnik. Штрафы ўвялі ў Беларусі за невыкананне масачнага рэжыму з 9 кастрычніка. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя ўнесла змены і дапаўненні ў санітарныя нормы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID: цяпер адказнасць нясуць і фізічныя асобы.Да прыкладу, за парушэнне артыкула 17.5 "Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях" індывідуальны прадпрымальнік можа быць аштрафаваны на суму да 200 базавых велічынь (да 5800 рублёў). Юрыдычную асобу - да 500 базавых велічынь (14 500 руб), пакаранне можа чакаць і фізічных асоб.Кантроль за выкананнем эпідэміялагічных патрабаванняў і санітарных нормаў вядуць супрацоўнікі санстанцый разам з супрацоўнікамі МУС і Мінтранса.Нагадаем, з 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах. Грамадзяне павінны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў крамах, кафэ і рэстаранах, аб'ектах бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк.Каронавірус ў БеларусіЗ пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 557 772 выпадкаў COVID-19. Сутачны прырост, па дадзеных на 10 кастрычніка, склаў 1979 чалавек. Колькасць памерлых з пачатку пандэміі ў рэспубліцы склала 4 289 чалавек.Рост колькасці хворых у Беларусі адзначаецца з пачатку верасня. Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб пачатку чацвёртай хвалі пандэміі. З 22 верасня ў Беларусі адменены планавыя візіты ў паліклініку.Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя заявіў, што каронавірус "памаладзеў", стаў больш раннім і жорсткім. Паводле яго слоў, калі раней пагаршэнне стану можна было чакаць на 7-8 суткі хваробы, то цяпер - на 3-4 суткі.Дзмітрый Піневіч запэўніў, што сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі ва ўсіх рэгіёнах, своечасова перапрафілююць бальніцы пад "кавідных" пацыентаў, на кантролі і бесперабойная праца сістэма падачы кіслароду.У ведамстве заклікаюць людзей праяўляць асаблівую асцярожнасць і выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання. А таксама рэкамендуюць прышчапіцца. У краіне разгорнута масавая вакцынацыя насельніцтва. Атрымаць прышчэпку ад каронавіруса можна бясплатна не толькі ў медустановах, але і ў гандлёвых цэнтрах.Дарэчы, масавая вакцынацыя праводзіцца кітайскім прэпаратам Sinopharm, расійскім "Спутником V", вытворчасць якога наладжана ў Беларусі. Акрамя таго, у верасні ў краіну дастаўлена партыя вакцыны "Спутник Лайт". Ёю прышчапляюць пераважна студэнтаў.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/05/1047068568_299:0:3030:2048_1920x0_80_0_0_321c14025273d6821fcba88b751b9c59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
транспарт, беларусь, маска, рэжым
транспарт, беларусь, маска, рэжым
Які штраф пагражае беларусам за парушэнне масачнага рэжыму
З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах і грамадскім транспарце.
МІНСК, 11 кас - Sputnik. Штрафы ўвялі ў Беларусі за невыкананне масачнага рэжыму з 9 кастрычніка. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя ўнесла змены і дапаўненні ў санітарныя нормы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID: цяпер адказнасць нясуць і фізічныя асобы.
Да прыкладу, за парушэнне артыкула 17.5 "Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях" індывідуальны прадпрымальнік можа быць аштрафаваны на суму да 200 базавых велічынь (да 5800 рублёў). Юрыдычную асобу - да 500 базавых велічынь (14 500 руб), пакаранне можа чакаць і фізічных асоб.
Кантроль за выкананнем эпідэміялагічных патрабаванняў і санітарных нормаў вядуць супрацоўнікі санстанцый разам з супрацоўнікамі МУС і Мінтранса.
Нагадаем, з 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах. Грамадзяне павінны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў крамах, кафэ і рэстаранах, аб'ектах бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк.
З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 557 772 выпадкаў COVID-19. Сутачны прырост, па дадзеных на 10 кастрычніка, склаў 1979 чалавек. Колькасць памерлых з пачатку пандэміі ў рэспубліцы склала 4 289 чалавек.
Рост колькасці хворых у Беларусі адзначаецца з пачатку верасня. Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб пачатку чацвёртай хвалі пандэміі. З 22 верасня ў Беларусі адменены планавыя візіты ў паліклініку.
Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя заявіў, што каронавірус "памаладзеў", стаў больш раннім і жорсткім. Паводле яго слоў, калі раней пагаршэнне стану можна было чакаць на 7-8 суткі хваробы, то цяпер - на 3-4 суткі.
Дзмітрый Піневіч запэўніў, што сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі ва ўсіх рэгіёнах, своечасова перапрафілююць бальніцы пад "кавідных" пацыентаў, на кантролі і бесперабойная праца сістэма падачы кіслароду.
У ведамстве заклікаюць людзей праяўляць асаблівую асцярожнасць і выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання. А таксама рэкамендуюць прышчапіцца. У краіне разгорнута масавая вакцынацыя насельніцтва. Атрымаць прышчэпку ад каронавіруса можна бясплатна не толькі ў медустановах, але і ў гандлёвых цэнтрах.
Дарэчы, масавая вакцынацыя праводзіцца кітайскім прэпаратам Sinopharm, расійскім "Спутником V", вытворчасць якога наладжана ў Беларусі. Акрамя таго, у верасні ў краіну дастаўлена партыя вакцыны "Спутник Лайт". Ёю прышчапляюць пераважна студэнтаў.
Памаладзеў і стаў жорсткім - кіраўнік Мінздароўя
аб чацвёртай хвалі каронавіруса"Спутник V", "Сінафарм" ці "Спутник Лайт" -
якая вакцына лепш?