МІНСК, 13 кас – Sputnik. Расія глыбока заклапочана новымі спробамі ЗША і ЕС груба ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, адзначыў Сяргей Лаўроў на адкрыцці XVII Нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў СНД.
Паводле слоў Лаўрова, калектыўны Захад ігнаруе дзеянні Мінска па кансалідацыі грамадства і правядзенні канстытуцыйнай рэформы. І працягвае санкцыйны і палітычны ціск.
"Дзеянні ЕС паказваюць сапраўдныя мэты, дзеля якіх стваралася так званае Усходняе партнёрства і заадно кажуць аб той цане, якую за добрыя адносіны з Захадам даводзіцца плаціць", - сказаў Лаўроў.
Ён таксама падкрэсліў, што толькі самі грамадзяне Беларусі і яе законныя прадстаўнікі "маюць права вызначаць будучыню сваёй краіны". Натуральна, выключна ў межах дзеючага нацыянальнага заканадаўства.
Пазіцыя Захаду
Кіраўніцтва многіх еўрапейскіх краін і ЗША адмовілася прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі-2020. Дзеянні беларускіх праваахоўных органаў на акцыях пратэсту пры гэтым заходнія палітыкі называюць "занадта жорсткімі".
У дачыненні да Беларусі ўжо ўведзены чатыры пакеты санкцый, у бліжэйшыя тыдні чакаецца прыняцце і пятага пакета. Пад дзеянне санкцый ўжо трапілі 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб, у тым ліку заводы МАЗ і БелАЗ.
Чытайце таксама:
Захад за кошт Мінска спрабуе стварыць пояс нестабільнасці вакол Расіі - Лаўроў
Макей з трыбуны ААН назваў Беларусь мішэнню для калектыўнага Захаду
Расія падтрымае Беларусь пасля уведзеных санкцый Еўрасаюза - Лук'янаў
Расія не разглядае Беларусь як буферную зону
Макей распавёў аб перадзеле свету і "гаворачых галовах" Захаду
Лаўроў заклікаў Захад не дэманізаваць Беларусь з-за інцыдэнту з Ryanair
Галодныя бунты: Макей назваў мэту заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі