МІНСК, 13 кас – Sputnik. Вытворчасць расійскай вакцыны "Спутник V" па поўным цыкле ў Беларусі пачнецца да канца гэтага года, заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч.
Што тычыцца лакалізацыі вытворчасці вакцыны "Спутник Лайт", то гэта можна зрабіць на тых пляцоўках, дзе ўжо вырабляецца "Спутник V", адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
"Лакалізацыя "Спутник Лайт" патрэбна будзе тады, калі вакцына пойдзе ў шырокі абарот і будзе эканамічная мэтазгоднасць", - сказаў Піневіч перад пасяджэннем савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя ў рамках СНД.
Вакцына і ад каронавіруса, і ад грыпу
Тым часам у Расіі зараз завяршаюцца даследаванні адначасовага ўвядзення вакцын ад грыпу і каронавіруса, распавёў журналістам міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Паводле яго слоў, вынікі будуць прадстаўлены ў бліжэйшы час.
"Цяпер мы завяршаем даследаванне па ўзаемным выкарыстанні ў адзін перыяд вакцын супраць грыпу і супраць каронавіруса", - сказаў Мурашка.
Вакцына па-беларуску
Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў пачатку года анансаваў стварэнне беларускай вакцыны, указ аб стварэнні айчыннага прэпарату быў падпісаны 1 красавіка 2021 года.
У пачатку траўня Лукашэнка паведаміў, што краіна ўжо атрымала ўласную прышчэпку ад каронавіруса "у прабірцы".
У сярэдзіне чэрвеня стала вядома, што навукоўцы прыступілі да выпрабаванняў айчыннага прэпарату ад каронавіруса на жывёлах. Вопытны ўзор абяцалі стварыць ужо восенню, а запусціць вытворчасць - ў 2022 годзе.
12 жніўня Дзмітрый Піневіч заявіў, што беларуская вакцына ад каронавіруса можа з'явіцца ў грамадзянскім абароце ў першым паўгоддзі 2023 года. Паводле яго слоў, сціснутыя тэрміны ніяк не адаб'юцца на якасці прэпарату.
Працы над айчыннай вакцынай уключаюць у сябе тры этапы: лабараторны, доследна-прамысловы і прамысловы. Пры гэтым доследна-прамысловая вытворчасць будзе размяшчацца на базе "БелВітуніфарм" і "Белмедпрэпаратаў".
На прадпрыемстве "БелВітуніфарм", якое знаходзіцца ў Віцебскім раёне, будуць вырабляць актыўны кампанент вакцыны, а на заводзе "Белмедпрэпараты" ў Мінску вакцыну будуць разліваць і выпускаць гатовую форму.
Чытайце таксама:
"Спутник V", "Сінафарм" ці "Спутник Лайт" - якая вакцына лепш?
СААЗ адновіць працу па ацэнцы "Спутник V"
"Спутник Лайт" абараняе ад дэльта-штама лепш за многія вакцыны – РФПІ
Прэтэнзій да вакцыны "Спутник V" у СААЗ няма - Міністэрства аховы здароўя Расіі
Катар уключыў "Спутник V" у спіс дапушчаных вакцын для тых, хто прыбывае ў краіну
Міністэрства аховы здароўя РФ: зняты ўсе бар'еры для прызнання вакцыны "Спутник V" у СААЗ
"Спутник V", AstraZeneca, Sinopharm - што больш эфектыўна ад дэльта-штама
Апублікаваны дадзеныя аб эфектыўнасці "Спутник V" у Беларусі