Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём маці

Словы захаплення прэзідэнт Беларусі выказаў жанчынам, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.
Sputnik
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём маці, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле слоў прэзідэнта, у жанчын самая вялікая місія - працягу роду і жыцця на Зямлі.
"Дзякуй за пяшчоту і цеплыню, з якімі вы сустракаеце з'явіўшыхся на свет немаўлят, за любоў і клопат, якія дорыце дзецям усё сваё жыццё, за мудрасць і адданасць, якія дапамагаюць ім у далейшым дасягаць высокіх і высакародных мэт", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што краіна ганарыцца жанчынамі, якія, "паказваючы прыклад усвядомленага і адказнага мацярынства, паспяхова рэалізуюць сябе ў прафесіі і грамадскіх ініцыятывах".
Захаплення заслугоўваюць жанчыны, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў, асобна падкрэсліў Лукашэнка. Беларускі лідар назваў мацярэй апорай краіны і паабяцаў, што яны заўсёды "будуць пад абаронай" дзяржавы.
Ён пажадаў матулям, іх родным і блізкім моцнага здароўя і дабрабыту.
"Няхай ваша жаночае і матчына шчасце будзе бясконцым, а прамяністыя дзіцячыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.
Чытайце таксама:
Хто дорыць шчасце і пяшчоту: тыдзень маці праводзіцца ў Беларусі
Дарагая мая матуля: лепшыя савецкія фота пра мацярынства
Самыя родныя: атмасферныя фота да Дня маці
Дзень маці адзначаюць у Беларусі