МІНСК, 15 кас – Sputnik. Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407 узяўся за буйны заказ для расійскай арміі - рамонт самалётаў маркі Ту-134 спецыяльнага прызначэння, паведамілі Sputnik на прадпрыемстве.
"Капітальны рамонт самалётаў Ту-134 выконваецца ў рамках дзяржаўнага абароннага заказу Расійскай Федэрацыі. Гэта 95% ад агульнага аб'ёму нашых работ", - распавёў агенцтву намеснік гендырэктара завода па эканоміцы і фінансах Дзяніс Міхалькоў.
Інфармацыя аб відах і аб'ёмах работ на паветраных судах Мінабароны РФ строга засакрэчана. Самалёт Ту-134 у свой час будаваўся ў розных мадыфікацыях: пасажырскай, спецыяльнага прызначэння, у якасці лятаючай лабараторыі.
407-ы завод быў створаны на тэрыторыі Мінскага аэрапорта ў сакавіку 1953 года. У 2018-м, пасля закрыцця аэрапорта "Мінск-1", прадпрыемства пераехала ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск".
Тут рамантуюцца пераважна грамадзянскія самалёты - Ту-134, Як-40, Як-42, Як-52. Акрамя рамонту асноўнай лінейкі суднаў, на заводзе фарбуюць сучасныя лайнеры Boeing і RRJ.
Чытайце таксама:
Дэпартамент па авіяцыі - пра санкцыі, самалёты з РФ і WizzAir
Закрытае неба: ICAO ў лістападзе цалкам "рассакрэціць" даклад па рэйсе Ryanair
Услед за пілотамі: у Беларусі стануць рыхтаваць авіяцыйных псіхолагаў
На MILEX прадставілі "забойцу" беспілотнікаў беларускай распрацоўкі
Лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі будуць рыхтаваць у Беларусі