На пенсію рана: беларускі баец Арлоўскі перамог на турніры UFC

Першапачаткова Арлоўскі хацеў правесці паядынак супраць расіяніна Аляксандра Волкава, але ў арганізацыі вырашылі інакш.
Sputnik
МІНСК, 17 кас - Sputnik. Ураджэнец беларускага Бабруйска 42-гадовы Андрэй Арлоўскі атрымаў чарговую перамогу на турніры UFC Fight Night 195 у Лас-Вегасе, паведамляе Sputnik.
Яму супрацьстаяў 26-гадовы бразілец Карлас Феліпэ. Арлоўскі з пачатку супрацьстаяння стаў дамінаваць, але датэрмінова завяршыць бой не змог і давёў да рашэння суддзяў, якія аддалі перамогу беларусу.
Для Арлоўскага гэтая перамога другая запар, да гэтага ў красавіку ён рашэннем суддзяў перамог амерыканца Чэйза Шэрмана.
Андрэй Арлоўскі дэбютаваў у прафесійных баях ММА 9 красавіка 1999 года. У 2005 годзе ён заваяваў тытул чэмпіёна UFC у цяжкай вазе, пасля чаго двойчы паспяхова абараняў пояс. За ўсю кар'еру ў байца 54 боя, у 32-х ён атрымаў перамогі, 20 разоў прайграваў, двойчы яго паядынкі былі прызнаныя не адбыўшыміся.
У паслужным спісе беларуса таксама ёсць бой супраць легендарнага расійскага спартсмена Фёдара Емяльяненкі, якому ён у 2009-м годзе прайграў.
Дарэчы, Емяльяненка, якому споўнілася нядаўна 45 гадоў, 23 кастрычніка ў Маскве паспрабуе адолець атлета з ЗША Цімаці Джонсана.
"Бой века": баксёр Флойд Мэйуэзер-малодшы перамог Конара Макгрэгара