МІНСК, 18 кас – Sputnik. Першыя матчы асноўнай сеткі на Кубку Крамля пачнуцца ў панядзелак, паведамляе Sputnik.
У жаночым турніры Беларусь прадставіць другая ракетка свету Арына Сабаленка, яна атрымала wild card, таму пачне спаборніцтвы з другога круга. У панядзелак выступяць пяць тэнісных пар.
Сярод найбольш вядомых сусветных тэнісістак на Кубку Крамля, якія заявіліся - іспанка Гарбін’е Мугуруса (9 WTA), грачанка Марыя Сакары (12 WTA), расіянка Анастасія Паўлючэнкава (13 WTA), румынка Сімона Халеп (14 WTA). Названыя тэнісісткі таксама ўступяць у спаборніцтвы з другога круга.
У панядзелак тры мужчынскія пары выявяць мацнейшага на старце турніру.
З найбольш тытулаваных мужчын з другога круга за ўзнагароды пазмагаюцца - расіянін Андрэй Рублёў (5 ATP), серб Філіп Краіновіч (34), спартсмены з РФ Карэн Хачанаў (29) і Аслан Карацаў (24). Сярод беларускіх хлопцаў выступяць у аўторак Ілля Івашка (45) і Ягор Герасімаў (108).
Прызавы фонд Кубка Крамля ў гэтым годзе складае больш за 1,345 млн долараў ЗША.
Чытайце таксама:
Азаранка не змагла ў трэці раз выйграць турнір у Індыян-Уэлсе
Азаранка перамагла Сасновіч на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе
Тры беларускі ўвайшлі ў сотню лепшых тэнісістак свету
Івашка ўпершыню ў кар'еры ўвайшоў у топ-50 сусветнага тэніснага рэйтынга
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала другой ракеткай свету