Фота

Румба, самба, ча-ча-ча: гарачыя танцы на паркеце

У мінскім Falcon Club Arena у мінулыя выхадныя праходзілі штогадовыя спаборніцтвы па спартыўных бальных танцах Capital Cup Minsk 2021. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры спаборніцтваў.
Sputnik
У гэтым годзе ў Мінску сабраліся каля 700 танцавальных пар з нашай рэспублікі, Расіі, Казахстана, Украіны і Германіі.
1 / 14

Сотні аматараў бальных танцаў, якія засумавалі ў перыяд пандэміі па відовішчных спаборніцтвах такога высокага ўзроўню, з асаблівай цікавасцю назіралі за спаборніцтвамі ў гарачых лацінаамерыканскіх танцах сярод моладзі і дарослых пар.

2 / 14

У іх праграму ўваходзіць выкананне спартсменамі такіх вядомых танцаў як самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль і джайв.

3 / 14
4 / 14

У асноўнай, адзначанай прызавым фондам, танцавальнай лацінаамерыканскай праграме пераможцамі сярод дарослых сталі госці з Расіі турэцкі танцор, які выступае за Расію, Таха Бату Касар з партнёркай Аляксандрай Раўзун.

5 / 14
6 / 14

Беларуская пара Ягор Касякоў і Ірына Навасёлава заняла пятае месца ў спаборніцтвах па лацінаамерыканскіх танцах сярод дарослых.

7 / 14
8 / 14
9 / 14

Спартыўныя бальныя танцы па праве лічацца адным з самых прыгожых і эстэтычных у свеце відаў спорту.

10 / 14
11 / 14
12 / 14
13 / 14

Спаборніцтвы праходзяць у еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах сярод дзяцей да 12 гадоў, юніёраў да 16-ці, моладзі да 19-ці і дарослых пар.

14 / 14

Сярод моладзі перамаглі расійскія спартсмены Данііл Логвінаў і Анастасія Ганчар.

У іншых катэгорыях спаборніцтваў пераможцамі сталі беларускія і казахскія спартсмены.
Таксама на Sputnik:
Гарачая лаціна і бальная класіка: відовішчныя танцы ў фотаздымках
Восемсот пар на паркеце: турнір па танцах прайшоў у Мінску
Удзельнікі шоу "Танцы" на ТНТ выступілі ў Мінску з лепшымі нумарамі