МІНСК, 19 кас - Sputnik. Беларускія разведчыкі задзейнічалі беспілотнікі "Маскіт" падчас вучэнняў АДКБ "Баявое брацтва", якое праходзіць на палігоне "Харбмайдон" у Таджыкістане - за некалькі кіламетраў ад афганскай мяжы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
У склад беларускай разведкі ўвайшла таксама група курсантаў з Ваеннай акадэміі. У ведамстве адзначылі, што падчас падрыхтоўкі курсантаў да вучэнняў асобная ўвага надавалася пытанням выжывання ва ўмовах гарыста-пустыннай мясцовасці і арыентаванню на мясцовасці.
"Разведгрупы курсантаў сумесна з разлікам БАК (беспілотнага авіякомплекса - Sputnik) "Маскіт" у складзе разведвальнага атрада высунулася ў раён разведкі і вядзе пошук базы ўмоўнага незаконнага фарміравання суперніка", - адзначылі ў прэс-службе.
Раён разведкі - каля 40 квадратных кіламетраў. На працягу трох сутак беларуская група павінна знайсці аб'ект, перадаць каардынаты ў цэнтр і пры неабходнасці знішчыць яго.
Беспілотныя комплексы "Маскіт" вырабляюцца на 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах. Яны прызначаны для вядзення паветранай оптыка-электроннай разведкі мясцовасці ў любы час сутак у розных умовах надвор'я. У склад комплексу ўваходзяць два БЛА (беспілотныя лятальныя апараты), наземны пункт кіравання, модуль тэлевізійнай разведкі.
Маштабныя вучэнні "Баявое брацтва" праходзяць з 18 па 23 кастрычніка, яны падзеленыя на тры розных - "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон".
Чытайце таксама:
У АДКБ распавялі, як пройдуць вучэнні на мяжы з Афганістанам
Шайгу: на вучэннях "Захад-2021" упершыню выкарыстоўвалі ўдарных робатаў
Лукашэнка: пры знешняй агрэсіі Беларусь ператворыцца ў "адзіную ваенную базу" з Расіяй