МІНСК, 21 кас - Sputnik. Кур'еры, якія дастаўляюць на дом тавары, і кіроўцы таксі з 1 лістапада абавязкова павінны мець сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19, адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Пэўныя змены былі ўнесены ў Комплексны план санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у горадзе Мінску, зацверджаны ў красавіку мінулага года.
"З 1 лістапада прадастаўленне паслуг па дастаўцы тавараў на дом кур'ерамі і паслуг па перавозцы пасажыраў кіроўцамі транспартных сродкаў, не абсталяваных кабінамі для вадзіцеля, можа ажыццяшляцца пры наяўнасці дзеючага дакумента аб праведзенай вакцынацыі супраць COVID-19 (з прадастаўленнем яго па патрабаванні)", - гаворыцца ў новым дакуменце.
Акрамя таго, сертыфікаты аб вакцынацыі спатрэбяцца і людзям, якія захочуць наведаць інтэрнаты.
Да 1 лістапада прыйдзецца вакцынавацца сацработнікам і валанцёраў, якія дапамагаюць на даму адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам.
Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі
У Беларусі даступны два медпрэпараты ад каронавіруса - расійскі "Спутник V" і кітайскі Vero Cell ад кампаніі "Синофарм". Атрымаць вакцыну можна па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках.
Чытайце таксама:
Вакцынацыя: усё, што вы хацелі ведаць аб прышчэпках, але саромеліся спытаць
У Маскве сярод вакцынаваных разыграюць дзесяць кватэр
COVID-19: пандэмія скончыцца, але як хутка?