МІНСК, 22 кас - Sputnik. Моцны вецер сарваў будаўнічыя лясы і адламаў частка крамлёўскай сцяны з боку Чырвонай плошчы, паведамляе РІА Навіны. Пашкоджанымі аказаліся некалькі зубцоў Крамля.
У Федэральнай службе аховы заявілі, што каля крамлёўскіх сцен ішлі работы па рэканструкцыі. Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.
Доступ на Чырвоную плошчу часова абмежавалі пасля моцных вятроў, з-за якіх пацярпела сцяна Крамля.
У Маскве парывы ветру ў пятніцу дасягаюць 20 метраў у секунду. Ураган зносіць дарожныя агароджы, дрэвы і лёгкія металічныя канструкцыі. З такой жа сітуацыяй сутыкнуліся жыхары Санкт-Пецярбурга, Калінінграда і Мінска.
Вецер у Беларусі
МНС Беларусі "працягнула" ветраны цыклон да вечара суботы. Ратавальнікі рэкамендуюць, знаходзячыся на вуліцы, схавацца ў капітальных пабудовах, абыходзіць рэкламныя шчыты і хісткія канструкцыі, не хавацца пад дрэвамі.
Акрамя таго, ведамства рэкамендуе паркаваць аўтамабілі удалечыні ад дрэў і слаба умацаваных канструкцый, быць уважлівымі і асцярожнымі, не пакідаць дзяцей без нагляду.