Відэа

Новы кіраўнік беларускіх католікаў уступіў на пасаду - відэа

Кананічная інаўгурацыя новага кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы на Беларусі, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Іосіфа Станеўскага адбылася ў Мінску. Як праходзіла цырымонія ў Кафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, глядзіце на відэа.
Sputnik
Новы кіраўнік каталiцкай царквы у Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі ў суботу афіцыйна ўступіў на пасаду, ўрачыстая імша адбылася ў галоўным каталіцкім храме Беларусі - Кафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
Новы мітрапаліт быў прызначаны на пасаду 14 верасня, да гэтага моманту часовым кіраўніком каталікоў у Беларусі з'яўляўся біскуп Казімір Велікаселец. Нагадаем, экс-кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падаў у адстаўку ў студзені бягучага года ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.
Роўна праз тыдзень пасля кананічнай інаўгурацыі новага мітрапаліта павінна адбыцца яшчэ адна значная цырымонія - яго ўрачысты ўваход у сабор Успення Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, гэтаму каталіцкаму храму ў Магілёве прысвоены статус сакафедральнага сабора Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Чытайце таксама:
Цырымонія ўступлення на пасаду мітрапаліта Станеўскага адбылася ў Мінску
Прызначаны новы кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі
Біскуп Велікаселец заняў пасаду Апостальскага адміністратара епархіі
Папа Рымскі прыняў адстаўку Тадэвуша Кандрусевіча