Папа Рымскі прыняў адстаўку Тадэвуша Кандрусевіча

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Кандрусевіч
Мітрапаліт Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Ватыкан прызначыў апостальскім адміністратарам у Беларусі ўраджэнца Пружанскага раёна біскупа Казіміра Велікасельца.

МІНСК, 3 сту – Sputnik. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію, паведамляецца на сайце радыё Ватыкана.

Папа Рымскі Францыск - Sputnik Беларусь
Лукашэнка расказаў, на якіх умовах магчымы візіт Папы Рымскага

У афіцыйным паведамленні Святога Прастола гаворыцца, што Папа Рымскі прыняў прашэнне аб адстаўцы, пададзенае Тадэвушам Кандрусевічам, у адпаведнасці канонам 401 §1 Кодекса кананічнасці права. Адначасова прынята рашэнне аб прызначэнні апостальскім адміністратарам біскупа Казіміра Велікасельца.

Згодна кананічнаму праву, усе біскупы па дасягненні 75-гадовага ўзросту пішуць на імя пантыфіка прашэнне адпусціць на пенсію. Папа Рымскі можа прыняць прашэнне, але, як правіла, ён не адпускае на пенсію, і архіепіскапы, калі дазваляе здароўе, служаць да вельмі шаноўнага ўзросту.

Адстаўка пасля 30 гадоў біскупскага служэння

Тадэвуш Кандрусевич нарадзіўся ў вёсцы Адэльск (Гродзенская вобласць) у сям'і этнічных палякаў. Хацеў стаць настаўнікам фізікі і матэматыкі, але сышоў з Гродзенскага педінстытута з-за таго, што наведваў царкву. У 1970 годзе скончыў з адзнакай энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. У 1981 годзе - з адзнакай Каўнаскую духоўную семінарыю. 1 мая 1981 года быў пасвечаны ў святары.

Узначаліў Мінска-Магілёўскую епархію РКЦ у Беларусі ў 2007 годзе, змяніўшы на пасадзе прадстаяцеля беларускага касцёла кардынала Казіміра Свёнтэка.

Беларускае грамадзянства мітрапаліт атрымаў пасля 2015 года, таксама было адпаведнае дзяржаўнае рашэнне з нагоды яго натуралізацыі ў Беларусі. Як правіла, ва ўказе аб атрыманні беларускага грамадзянства, які кладуць на подпіс кіраўніку дзяржавы, знаходзіцца некалькі дзясяткаў прозвішчаў. Пад мітрапаліта Кандрусевіча некалькі гадоў таму зрабілі асобны ўказ.

У сакавіку мінулага года кіраўнік каталіцкай царквы перанёс аперацыю на пазваночніку. Увосень Кандрусевіч адзначыў 30-годдзе свайго біскупскага служэння. Пра тое, што падаў прашэнне аб адстаўцы, ён распавёў у снежні.

Тады мітрапаліт заявіў: "Я стараюся працаваць далей. Працаваць, колькі дазволяць сілы і магчымасці, абставіны. Але права ёсць права". І дадаў, што яму не страшна, да таго ж перамены патрэбныя любой царкве.

Восень для мітрапаліта выдалася няпростай: ён некалькі месяцаў не мог вярнуцца ў Беларусь, гэта ўдалося толькі пасля ўмяшання ў сітуацыю Папы Рымскага.

Што вядома пра Казіміра Велікасельца

Нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Светлая ноч: каталікі Мінска сустрэлі Каляды ў касцёле - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Светлая ноч: каталікі Мінска сустрэлі Каляды ў касцёле - відэа

У 1981 годзе прыняты ў Рыжскую семінарыю. Падчас вучобы прынёс свае першыя манаскія зарокі ў ордэне дамініканцаў.
Пасля заканчэння Рыжскай семінарыі (1984 год) пасвечаны ў сан святара і накіраваны ў свой першы прыход Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі.

24 чэрвеня 1999 года ў Пінскім кафедральным саборы узведзены ў сан біскупа. Біскупскае пасвячэнне ўзначальваў кардынал Казімір Свёнтэк.
У траўні яму споўнілася 75 гадоў, аднак Папа Рымскі дазволіў яму працягваць служэнне яшчэ як мінімум на працягу наступных двух гадоў.

© Photo : Белорусская Римско-Католическая епархияУ траўні Казіміру Велікасельцу споўнілася 75 гадоў, аднак Папа Рымскі дазволіў яму працягваць служэнне яшчэ як мінімум на працягу наступных двух гадоў
Папа Рымскі прыняў адстаўку Тадэвуша Кандрусевіча - Sputnik Беларусь
У траўні Казіміру Велікасельцу споўнілася 75 гадоў, аднак Папа Рымскі дазволіў яму працягваць служэнне яшчэ як мінімум на працягу наступных двух гадоў

Апостальскі адміністратар (administrator apostolicus) прызначаецца пантыфікам для кіравання апостальскай адміністрацыяй або для часовага выканання абавязкаў біскупа ў епархіі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі