МІНСК, 24 кас – Sputnik. У Беларусі з'явіўся новы штам каронавіруса, паведаміў у эфіры "Беларусь 1" намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.
"У краіне сёння ў асноўным цыркулюе дэльта-штам, аднак з верасня мы пачалі фіксаваць дэльта-лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя", - адзначыў спецыяліст.
Паводле яго слоў, галоўная асаблівасць штама дэльта заключаецца ў тым, што ім значна лягчэй захварэць. Цяпер можа хапіць некалькіх хвілін кантакту з хворым, каб заразіцца.
Аляксандр Тарасенка звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што новы штам уяўляе небяспеку для моладзі. Раней пік захворвання прыходзіўся на 7 або 8 дзень, а цяпер ужо на 3 ці 4.
Пік каронавіруса ў Беларусі
Раней Міністэрства аховы здароўя распаўсюдзіла інфармацыю, што за апошнія суткі ў рэспубліцы зафіксаваны 2 079 новых выпадкаў COVID-19. Пры гэтым памерлі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй 17 чалавек.
На працягу апошняга месяца беларускія медыкі фіксуюць высокі ўзровень захворвання на каронавірус, які вагаецца ў раёне 2 тысяч выпадкаў у суткі. Раней медыкі прагназавалі, што ўздым захворвання будзе фіксавацца яшчэ мінімум два тыдні.
У рэспубліцы ўжо 2,7 млн беларусаў атрымалі першы кампанент вакцыны ад COVID, прычым 2,02 млн ужо прайшлі поўны курс вакцынацыі. Атрымліваецца, што ў Беларусі цалкам прышчэплена каля 20% насельніцтва краіны.
Таксама на Sputnik:
Кіраўнік Мінздароўя пра вакцынацыю: спрачацца з патолагаанатамамі - дарэмна
Лішняя вага і COVID-19: калі рызыка можа стаць фатальнай?
Рэгуляваная і кіраваная: Качанава ацаніла сітуацыю з COVID у Беларусі
Вакцынацыя: усё, што вы хацелі ведаць аб прышчэпках, але саромеліся спытаць
У Лукашэнкі з'явіўся "асцярожны аптымізм" па сітуацыі з каронавірусам