Санкцыі не ўплываюць: ЕАБР аб сітуацыі ў беларускай эканоміцы

Аналітыкі банка прыйшлі да высновы, што беларусы сталі менш купляць прадуктаў: на іх думку, гэта звязана з запаволеннем росту іх даходаў, і, магчыма, чарговай хваляй пандэміі каронавіруса.
Sputnik
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Рост беларускай эканомікі за студзень-верасень павялічыўся на 2,7% (+3% у студзені-жніўні), паведамілі ў Еўразійскім банку развіцця.
У верасні рост ВУП заставаўся ніжэй за 1%, гэта звязана са скарачэннем амаль на 14% аграрнай вытворчасці. Нядрэнная дынаміка, па словах аналітыкаў банка, назіраецца ў сектары інфармацыі і сувязі, валавая дабаўленая вартасць якога за дзевяць месяцаў павялічылася на 9,6%.

Што з санкцыямі?

З высноў спецыялістаў ЕАБР, рост прамысловай вытворчасці ў Беларусі захоўваецца на ўзроўні 2,3% - пасля 3,7% у ліпені і 2,7% у жніўні.
"Дынаміка паказвае на тое, што абмежаванні шэрага заходніх краін пакуль не аказваюць значнага ўздзеяння на вытворчасць", - каментуюць уплыў санкцый у ЕАБР.
Пакуль што стрыманую дынаміку паказваюць інвестыцыі - мінус 9,1% у верасні. На думку аналітыкаў, гэта можа быць следствам павышанай нявызначанасці ў эпоху каронавіруса.
Абарот рознічнага гандлю таксама невысокі - 1,7%. На спажыванне тавараў уплывае запаволенне росту даходаў насельніцтва і, магчыма, чарговая хваля пандэміі - такі вывад спецыялістаў.
Эканоміка Беларусі ў 2022 годзе вырасце на 2,9%
Чытайце таксама:
Ці трэба чакаць абвалу беларускага рубля?
Не толькі драўніна: Беларусь нарасціла пастаўкі на рынак ЕАЭС
Шматдзетная маці распавяла, як зэканоміць на пакупках
Сусветны банк прадказвае рост і падзенне ВУП Беларусі
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі можа павысіцца да канца года - ЕАБР
Сярэдні заробак у жніўні склаў 585 долараў
Дэфіцыт бюджэту Беларусі ў 2022 годзе плануецца ў памеры 1,6%