Відэа

Як Беларусь можа дапамагчы ў развіцці лічбавай прасторы ЕАЭС - відэа

Відэамост Еўропа-Азія на тэму: "Лічбавая прастора ЕАЭС: выклікі і дасягненні" прайшоў у прэс-цэнтры МІА "Россия Сегодня". Глядзіце на відэа, што прапанавала Беларусь для развіцця лічбавай прасторы.
Sputnik
Беларускі бок у відэаканферэнцыі прадставіў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. У сваім выступленні ён адзначыў, што з 193 краін свету рэспубліка, да прыкладу, у рэйтынгу гатоўнасці да электроннага ўрада знаходзіцца на 40-м месцы. У індэксе ж развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларусь знаходзіцца на лідзіруючай пазіцыі ў рэгіёне, а ў рэйтынгу 176 краін знаходзіцца на 32 месцы.
Міністр распавёў, як Беларусь будзе ў далейшым развіваць інфармацыйныя тэхналогіі ў краіне. У першую чаргу - гэта сістэма "разумны горад", уключаючы выдалены маніторынг спажывання энергарэсурсаў, уліку стану жылфонду, стану навакольнага асяроддзя і іншага.
Імкнецца не адставаць Беларусь і ад сучасных камунікацыйных тэхналогій, у прыватнасці, у галіне аказання паслуг сувязі ў сучасных фарматах. Інфармацыйныя тэхналогіі, па словах міністра, актыўна працягваюць укараняцца і ў медыцыне, адукацыі, эканамічнай дзейнасці. Фарміруецца і сістэма аказання дзяржаўных электронных паслуг.

"Для дасягнення пастаўленых задач вядзецца праца па станаўленні дзяржавы праактыўнай, пераход на лічбу ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы. Чакаецца ўкараненне лічбавых тэхналогій на нацыянальным галіновым, у тым ліку і рэгіянальным, і міждзяржаўным узроўні", - падкрэсліў Шульган.

Ён адзначыў, што важным на гэтым этапе з'яўляецца пашырэнне кантактаў паміж рэгіёнамі краін ЕАЭС для далейшага ўзаемадзеяння ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
Таксама на Sputnik:
LIVE: "Падарожнічаю без COVID-19". Праграма адкрывае межы і новыя опцыі
Сэрвіс "Праца без меж" дапаможа грамадзянам краін ЕАЭС знайсці працоўныя месцы
Пасылкі без затрымак: як у ЕАЭС паскораць анлайн-гандаль
"Падарожнічаю без COVID-19: новыя магчымасці для краін ЕАЭС" - відэа