МІНСК, 27 кас – Sputnik. Папярэднія даты правядзення музычнага фестывалю "Славянскі базар-2022" назваў у сераду віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка.
"Мы плануем, што прыблізныя даты яго правядзення будуць з 14 па 17 ліпеня", - цытуе яго агенцтва БелТА.
Таксама Петрышэнка расказаў, што ў наступным годзе акрамя звыклых мерапрыемстваў арганізатары фестывалю нададуць увагу новым музычным конкурсам, у тым ліку для дзяцей.
"У папярэднім фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі 32 краін, гэта значыць статус міжнароднага фестывалю абсалютна захоўваецца, мы нават прырастаем новымі краінамі. У мінулым фестывалі ўпершыню браў удзел Эквадор", - расказаў віцэ-прэм'ер.
І падкрэсліў: усіх, хто едзе ў Беларусь з "добрымі намерамі і творчымі праектамі", на "Славянскім базары" з радасцю прымаюць.
Беларуска-расійскі брэнд
Асобна спыніўся Петрышэнка на праекце "Саюзная дзяржава запрашае". Паводле яго слоў, гэта беларуска-расійскі брэнд, які абавязкова будзе прырастаць новымі ідэямі.
Акрамя таго, важным элементам віцэ-прэм'ер лічыць і падрыхтоўку гарадской інфраструктуры. У тым ліку для прыцягнення маладой аўдыторыі.
"Каб ім (моладзі - Sputnik) было сапраўды цікава, мы будзем рыхтаваць новыя праекты, каб кожны чалавек, кожны беларус знайшоў нешта цікавае для сябе ў рамках фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", - заявіў Петрышэнка.
Таксама на Sputnik:
Гандляры пра "Славянку": выручка на фестывалі ўпала ў два разы
Мезенцаў: маладзёжная праца ў Саюзнай дзяржаве павінна быць рэальнай
Пуцін павіншаваў "Славянскі базар" з юбілеем
Відэафакт: у Віцебску адкрылі памятную дошку стваральніку "Славянскага базару"
Скандалы на "Славянскім базары", якія запомніліся