https://bel.sputnik.by/20210716/mezentsa-maladzzhnaya-pratsa--sayuznay-dzyarzhave-pavnna-byts-realnay-1054932367.html
Мезенцаў: маладзёжная праца ў Саюзнай дзяржаве павінна быць рэальнай
Мезенцаў: маладзёжная праца ў Саюзнай дзяржаве павінна быць рэальнай
Sputnik Беларусь
Паводле слоў дзяржсакратара СД, людзі, якія займаюцца маладзёжнай палітыкай, павінны шчыра хварэць за сваю краіну. 16.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-16T20:16+0300
2021-07-16T20:16+0300
2021-07-16T20:16+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
праца
дзмітрый мезенцаў
саюзная дзяржава
дзяржсакратар
маладзёжная палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/10/1054931321_0:168:1616:1077_1920x0_80_0_0_9914caebbef7f427d5339fafe3639720.jpg
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Моладзевая праца ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі павінна быць нефармалізаванай і рэальнай, заявіў дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў.У пятніцу, 16 ліпеня, у рамках праграмы Дзён моладзі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" прайшла канферэнцыя "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" Міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Расійска-Беларускі саюз моладзі". У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Расійскага саюза моладзі (РСМ), Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага камітэта моладзевых арганізацый, а таксама Моладзевага парламента пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі.Ён таксама ўдакладніў, што адносіны Расіі і Беларусі носяць асаблівы характар. Супрацоўніцтва дзвюх краін шмат у чым з'яўляецца прыкладам стратэгічнага ўзаемадзеяння ў рамках Еўрапейскага эканамічнага саюза, СНД."І ўзаемадзеянне наша дае відавочны вынік", - адзначыў дзяржсакратар.У сваю чаргу старшыня РСМ і член Грамадскай палаты РФ Павел Краснаруцкі падкрэсліў, што Расійска-Беларускі саюз моладзі - гэта арганізацыя, якая вельмі добра дэманструе прынцыпы функцыянавання Саюзнай дзяржавы."Мы захоўваем аўтаномнасць двух найбуйнейшых моладзевых арганізацый Расіі і Беларусі (РСМ і БРСМ) і пры гэтым ствараем умовы для развіцця і самарэалізацыі нашай моладзі, выкарыстоўваючы рэсурсы, практыкі і магчымасці абодвух бакоў", - сказаў ён.Паводле яго слоў, для гэтага партнёрства ёсць гістарычныя і культуралагічныя падставы, а таксама велізарны патэнцыял, які павінен працаваць на карысць моладзі дзвюх краін.РБСМ быў заснаваны ў траўні 2000 года і дзейнічае на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Сёння РБСМ з'яўляецца саюзам агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Российский союз молодежи" і грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Дзейнасць РБСМ накіравана на развіццё расійска-беларускага маладзёжнага супрацоўніцтва. Пад патранажам саюза рэалізаваны міжнародныя моладзевыя праекты "Русская Зима", "Молодежь за Союзное государство", ММЛ "Бе-La-Русь", міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства "Королева весна" ("Королева студенчества") і многія іншыя.
https://bel.sputnik.by/20200627/Lukashenka-daleyshy-ls-naroda-vyznachae-moladz-1045034261.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/10/1054931321_86:0:1526:1080_1920x0_80_0_0_56d8e075df3161e87f7f16eadfbdac05.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
праца, дзмітрый мезенцаў, саюзная дзяржава, дзяржсакратар, маладзёжная палітыка
праца, дзмітрый мезенцаў, саюзная дзяржава, дзяржсакратар, маладзёжная палітыка
Мезенцаў: маладзёжная праца ў Саюзнай дзяржаве павінна быць рэальнай
Паводле слоў дзяржсакратара СД, людзі, якія займаюцца маладзёжнай палітыкай, павінны шчыра хварэць за сваю краіну.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Моладзевая праца ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі павінна быць нефармалізаванай і рэальнай, заявіў дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў.
У пятніцу, 16 ліпеня, у рамках праграмы Дзён моладзі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" прайшла канферэнцыя "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" Міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Расійска-Беларускі саюз моладзі". У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Расійскага саюза моладзі (РСМ), Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага камітэта моладзевых арганізацый, а таксама Моладзевага парламента пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі.
"Мы б хацелі, каб моладзевая праца была рэальнай, поўнай, цікавай, нефармалізаванай. Не працай, якая праціскаецца зверху, а працай тых людзей, якія, адчуваюць, гараць інтарэсамі і лёсам сваёй краіны", - сказаў Мезенцаў.
Ён таксама ўдакладніў, што адносіны Расіі і Беларусі носяць асаблівы характар. Супрацоўніцтва дзвюх краін шмат у чым з'яўляецца прыкладам стратэгічнага ўзаемадзеяння ў рамках Еўрапейскага эканамічнага саюза, СНД.
"І ўзаемадзеянне наша дае відавочны вынік", - адзначыў дзяржсакратар.
У сваю чаргу старшыня РСМ і член Грамадскай палаты РФ Павел Краснаруцкі падкрэсліў, што Расійска-Беларускі саюз моладзі - гэта арганізацыя, якая вельмі добра дэманструе прынцыпы функцыянавання Саюзнай дзяржавы.
"Мы захоўваем аўтаномнасць двух найбуйнейшых моладзевых арганізацый Расіі і Беларусі (РСМ і БРСМ) і пры гэтым ствараем умовы для развіцця і самарэалізацыі нашай моладзі, выкарыстоўваючы рэсурсы, практыкі і магчымасці абодвух бакоў", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, для гэтага партнёрства ёсць гістарычныя і культуралагічныя падставы, а таксама велізарны патэнцыял, які павінен працаваць на карысць моладзі дзвюх краін.
"Цяпер мы ўвайшлі ў працэс мадэрнізацыі сумеснай працы, каб весці яе, улічваючы запыты і патрэбы сучаснай моладзі, а таксама актуальныя задачы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", - сказаў на заканчэнне ён.
РБСМ быў заснаваны ў траўні 2000 года і дзейнічае на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Сёння РБСМ з'яўляецца саюзам агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Российский союз молодежи" і грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Дзейнасць РБСМ накіравана на развіццё расійска-беларускага маладзёжнага супрацоўніцтва. Пад патранажам саюза рэалізаваны міжнародныя моладзевыя праекты "Русская Зима", "Молодежь за Союзное государство", ММЛ "Бе-La-Русь", міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства "Королева весна" ("Королева студенчества") і многія іншыя.