Мінінфарм Беларусі патлумачыў блакіраванне Deutsche Welle

Сайт нямецкага выдання Deutsche Welle у Беларусі заблакіравалі ў чацвер, Міністэрства інфармацыі рэспублікі патлумачыла прычыну.
Sputnik
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Сайт Deutsche Welle і парталы навін "Настоящее время" і "Новый час" заблакіравалі ў Беларусі з-за публікацыі імі спасылак на экстрэмісцкія матэрыялы, паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч.

"Міністэрствам інфармацыі 28 кастрычніка прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да парталаў навін Deutsche Welle, "Настоящее время" і "Новый час". Такая мера прынята на фоне таго, што на названых медыяпляцоўках распаўсюджваюцца гіперспасылкі на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі на падставе адпаведных рашэнняў суда", - цытуе яго БелТА.

Па словах Кунцэвіча, паводле артыкула 19 закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы нельга, у тым ліку гіперспасылкі на іх.
Першы намеснік міністра таксама дадаў, што ведамства працягне прымаць меры, каб абараніць інфармацыйную прастору Беларусі.
Сайт нямецкага выдання Deutsche Welle у Беларусі заблакіраваны