МІНСК, 28 кас – Sputnik. Ва ўлад дастаткова сіл і сродкаў, каб рэферэндум у Беларусі прайшоў спакойна, заявіў журналістам пасля нарады па бяспецы ў Мінгарвыканкаме памочнік прэзідэнта - інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што ўчасткі рэферэндуму будуць размяшчацца ў школах, дзе будзе гарантавана бяспека.
"Найперш там павінна быць відэаназіранне – як унутры, так і звонку. Плюс прапускны рэжым. Паверце, сіл і сродкаў у нас дастаткова, каб усё прайшло ціха і спакойна. Калі адказаць на беларускай: "няма таго, што раньш было". Калі ў кагосьці работае ўзбуджанае ўяўленне, няхай расслабяцца. Ужо такога не будзе (як пасля выбараў 2020 года - Sputnik)", - растлумачыў Барсукоў.
Канстытуцыйны рэферэндум
Усяго на рэферэндуме прапануюць змяніць 53 артыкулы Канстытуцыі, увесці 14 новых і выключыць 2 артыкулы. У ліку асноўных прапаноў - захаванне прэзідэнцкай формы праўлення і правядзенне пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам, зыходзячы з канстытуцыйных функцый.
Акрамя таго, плануецца замацаванне і ўстанаўленне канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага схода.
На думку прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, менавіта ў час рэферэндуму, які пройдзе ў канцы лютага 2022 года, будзе зроблена чарговая спроба рэвалюцыі ў краіне.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што Беларусь выстаіць, калі яго будуць слухаць
Стала вядома, калі беларусы змогуць абмеркаваць праект новай Канстытуцыі
Лукашэнка: Беларусь павінна быць прэзідэнцкай рэспублікай
Лукашэнка: Канстытуцыя расставіць кропкі ў пытанні пра паўнамоцтвы
Новая Канстытуцыя: урад будзе фарміраваць прэм'ер