https://bel.sputnik.by/20211001/lukashenka-kanstytutsyya-rasstavts-kropk--pytann-pra-panamotstvy-1056881437.html
Лукашэнка: Канстытуцыя расставіць кропкі ў пытанні пра паўнамоцтвы
Лукашэнка: Канстытуцыя расставіць кропкі ў пытанні пра паўнамоцтвы
Sputnik Беларусь
Новы праект Асноўнага закона Беларусі прадугледжвае сур'ёзнае пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў у рэспубліцы. 01.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-01T12:24+0300
2021-10-01T12:24+0300
2022-01-19T18:42+0300
аляксандр лукашэнка
канстытуцыя
беларусь
асноўны закон
праект
паўнамоцтвы
рэспубліка
прэзідэнт
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1c/1056799955_66:0:1170:621_1920x0_80_0_0_320ec17f8f7b6c35ba723a25f13a26f5.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Канстытуцыя паставіць кропку ў пытанні аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў у Беларусі, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта, прысвечанай кадравай і ідэалагічнай працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.На яго думку, калі б беларускія ўлады своечасова заняліся пытаннем пераразмеркавання паўнамоцтваў, то да размоў пра новую Канстытуцыю справа б не дайшла.Пры гэтым ён нагадаў, што за кадравую і ідэалагічную працу адказвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка і яго намеснікі."А так усё звалілі на прэзідэнта. Сёння мы павінны расканцэнтраваць усё па зонах адказнасці! Канстытуцыя павінна паставіць кропку ў гэтым пытанні", - лічыць беларускі лідар.Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што найважнейшыя палітычныя рашэнні прымаліся на УНС, а цяпер іх неабходна ажыццяўляць. У тым ліку, гэта і пераразмеркаванне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы."Нагадаю, праца па нарматыўных прававых актах не павінна праводзіцца месяцамі. У нас на гэта няма часу", - канстатаваў ён.На яго думку, дакументы, якія трапляюць на прэзідэнцкі стол, неабходна старанна прапрацоўваць, улічваючы альтэрнатыўныя меркаванні, у тым ліку, па юрыдычных і эканамічных пытаннях."Усе рашэнні па эканоміцы выпрацоўваюцца ў Савеце міністраў. Яны павінны адпавядаць палітычнаму курсу краіны, мэтам развіцця дзяржавы, спрадвечным традыцыям і нашым нацыянальным інтарэсам", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.Пасля чаго нагадаў яшчэ раз, што трэба прытрымлівацца прынцыпу справядлівых адносін да грамадзян, улічваючы роўнасць усіх перад законам. Прытрымліваючыся гэтага прынцыпу, адміністрацыя і павінна ацэньваць дакументы, якія ідуць да прэзідэнта на стол.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1c/1056799955_204:0:1032:621_1920x0_80_0_0_05cf1924a5b0a605c4edd356b6726d16.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя, беларусь, асноўны закон, праект, паўнамоцтвы, рэспубліка, прэзідэнт, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя, беларусь, асноўны закон, праект, паўнамоцтвы, рэспубліка, прэзідэнт, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Лукашэнка: Канстытуцыя расставіць кропкі ў пытанні пра паўнамоцтвы
12:24 01.10.2021 (абноўлена: 18:42 19.01.2022) Новы праект Асноўнага закона Беларусі прадугледжвае сур'ёзнае пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў у рэспубліцы.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Канстытуцыя паставіць кропку ў пытанні аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў у Беларусі, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта, прысвечанай кадравай і ідэалагічнай працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
На яго думку, калі б беларускія ўлады своечасова заняліся пытаннем пераразмеркавання паўнамоцтваў, то да размоў пра новую Канстытуцыю справа б не дайшла.
"З прэзідэнта трэба здымаць неўласцівыя функцыі! Урад павінен займацца эканомікай. Напрыклад, калі прыняты непапулярныя пытанні - гэта Андрэйчанка (спікер ніжняй палаты парламента - Sputnik) і Качанава (спікер верхняй палаты парламента - Sputnik). І за гэта трэба несці адказнасць", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён нагадаў, што за кадравую і ідэалагічную працу адказвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка і яго намеснікі.
"А так усё звалілі на прэзідэнта. Сёння мы павінны расканцэнтраваць усё па зонах адказнасці! Канстытуцыя павінна паставіць кропку ў гэтым пытанні", - лічыць беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што найважнейшыя палітычныя рашэнні прымаліся на УНС, а цяпер іх неабходна ажыццяўляць. У тым ліку, гэта і пераразмеркаванне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.
"Нагадаю, праца па нарматыўных прававых актах не павінна праводзіцца месяцамі. У нас на гэта няма часу", - канстатаваў ён.
На яго думку, дакументы, якія трапляюць на прэзідэнцкі стол, неабходна старанна прапрацоўваць, улічваючы альтэрнатыўныя меркаванні, у тым ліку, па юрыдычных і эканамічных пытаннях.
"Усе рашэнні па эканоміцы выпрацоўваюцца ў Савеце міністраў. Яны павінны адпавядаць палітычнаму курсу краіны, мэтам развіцця дзяржавы, спрадвечным традыцыям і нашым нацыянальным інтарэсам", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго нагадаў яшчэ раз, што трэба прытрымлівацца прынцыпу справядлівых адносін да грамадзян, улічваючы роўнасць усіх перад законам. Прытрымліваючыся гэтага прынцыпу, адміністрацыя і павінна ацэньваць дакументы, якія ідуць да прэзідэнта на стол.
"Вы - апошняя інстанцыя перад прэзідэнтам. На повадзе вы ні ў каго не павінны ісці", - папярэдзіў чыноўнікаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка заявіў аб стварэнні асобнай
групы для дапрацоўкі КанстытуцыіРаспрацоўшчыкі Канстытуцыі яшчэ не вызначылі,
як быць з УНС і смяротным пакараннемЛукашэнка заявіў, што праект новай Канстытуцыі
нарэшце распрацаваліВыніковы праект Канстытуцыі: новы ўзрост прэзідэнта, статус УНС і сям'і