МІНСК, 28 кас – Sputnik. Інфармацыйны партал Sputnik Эстонія быў закрыты больш за год таму пад ціскам эстонскіх улад. Аднак справу агенцтва зноў вяртаюць да разгляду - Дзяржаўны суд Эстоніі прызнаў, што некалькі дзеянняў мясцовага Дэпартамента паліцыі і пагранаховы ў дачыненні да выдання былі няправільнымі.
Размова ідзе аб дзейнасці Бюро дадзеных аб адмыванні грошаў у 2019 годзе. На той момант арганізацыя была падраздзяленнем Дэпартамента паліцыі і пагранаховы Эстоніі, які разаслаў усім супрацоўнікам Sputnik Эстонія лісты з ультыматумам: альбо яны спыняць супрацоўніцтва з агенцтвам, альбо на іх завядуць крымінальныя справы па артыкуле "Невыкананне еўрапейскіх санкцый".
Лісты ад Бюро дадзеных аб адмыванні грошаў атрымала і кампанія, у якой агенцтва Sputnik Эстонія арандавала памяшканне. Як паведамляла Бюро, пад санкцыямі ўлады Эстоніі маюць на ўвазе пастанову Савета Еўрасаюза ад 17 сакавіка 2014 года аб увядзенні санкцый супраць генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва.
Справа ў тым, што Sputnik Эстонія ўваходзіла ў склад МІА "Россия сегодня". Але само агенцтва не значылася ні ў адным санкцыйным спіску - толькі Дзмітрый Кісялёў. Тым не менш, Бюро дадзеных аб адмыванні грошаў сцвярджала, што асобы, якія супрацоўнічаюць з агенцтвам, могуць патрапіць пад крымінальную адказнасць.
Між тым, у агенцтва МІА "Россия сегодня" ўзнікла пытанне: ці з'яўляюцца дзеянні Бюро правамернымі? У скарзе, пададзенай агенцтвам у суд, удакладнялася: Бюро дадзеных па адмыванні грошаў не мае паўнамоцтваў для прыняцця рашэнняў, звязаных з працоўнымі і арэнднымі дамовамі Sputnik Эстонія.
Аднак і адміністрацыйны суд Таліна, і Талінскі акруговы суд скаргу МІА "Россия сегодня" не задаволілі. Тады скаргу перанакіравалі ў Дзяржаўны суд Эстоніі, які дапусціў: калі Бюро перавысіла свае кампетэнцыі, рашэнні ранейшых двух судоў маглі быць няправільнымі.
Такім чынам, скарга агенцтва вяртаецца ў Талінскі адміністрацыйны суд для новага разгляду.
Раней пазіцыю эстонскіх улад у дачыненні да Sputnik Эстонія раскрытыкаваў прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір. У снежні 2019 года Дэзір выступіў з заклікам устрымацца ад ціску на Sputnik Эстонія, назваўшы абмежаванні працы рэдакцыі непатрэбнымі. "Гэта можа негатыўна паўплываць на свабодны паток інфармацыі", - пісаў Дэзір на сваёй старонцы ў Twitter.
Тым не менш, у сувязі з вылучанымі пагрозамі з 1 студзеня 2020 года сайт Sputnik Эстонія працаваў у надзвычайным рэжыме, а пазней спыніў працу. Супрацоўнікам прыйшлося разарваць кантракты са Sputnik Эстонія.
Дадзены прыклад паказаў, што ў Эстоніі назіраюцца яўныя парушэнні прынцыпаў свабоды слова, неаднаразова казала шэф-рэдактар выдання Алена Чэрышава. У лютым 2021 года яна і іншыя былыя супрацоўнікі Sputnik Эстонія запусцілі новы праект – Sputnik Meedia.
Таксама на Sputnik:
Былыя журналісты Sputnik Estonia стварылі ўласнае незалежнае СМІ
Sputnik Meedia пачаў працаваць у Эстоніі - відэа
Свабода слова па-эстонску - пагроза СМІ: Чэрышава аб сітуацыі са Sputnik Эстонія
Далоў цэнзуру: каля пасольства Эстоніі ў Маскве прайшоў пікет у падтрымку Sputnik
МЗС РФ: сітуацыя са Sputnik Эстонія не атрымала належнай рэакцыі Еўрапарламента