Прэзідэнт пацвердзіў аб'яднанне школьных экзаменаў і ЦТ

Дзяржэкзамен, які аб'яднае выпускныя іспыты ў 11 класе і ЦТ, плануюць увесці з 2023 года. Школьнікі будуць здаваць яго ў ВНУ.
Sputnik
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў аб'яднанне школьных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ), размаўляючы ў пятніцу з работнікамі Добрушскай папяровай фабрыкі.
"У бліжэйшы час мною будзе прынята канчатковае рашэнне. Я папрасіў дапрацаваць праект указа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, аб'яднаныя з ЦТ будуць экзамены па двух прадметах (руская або беларуская мова і матэматыка - Sputnik).
"Так, мы аб'яднаем некаторыя экзамены. Мы крыху хочам зняць нагрузку з дзяцей", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Беларускі АДЭ

Больш за два тыдні таму Лукашэнка правёў нараду па пытаннях адукацыі. Абмяркоўваліся новы Кодэкс аб адукацыі і правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ. Адна з галоўных змен у правілы прыёму - з'яўленне адзінага дзяржэкзамену ў школах. Па сутнасці, гэта сумяшчэнне двух выпускных іспытаў з ЦТ.
Абітурыенты гэтыя іспыты будуць здаваць у ВНУ. Пасля 11-га класа тэсціраванняў будзе два - па рускай або беларускай мове і матэматыцы, а таксама вусны экзамен па замежнай мове. У Мінадукацыі яшчэ думаюць наконт вуснага іспыту і па гісторыі Беларусі - пакуль гэтае пытанне абмяркоўваецца.
Па словах міністра адукацыі Ігара Карпенкі, першымі ацаніць новаўвядзенне змогуць выпускнікі беларускіх школ 2023 года.
"Мы доўга спрачаліся, будзем уводзіць гэта з 2022 года або з 2023-га. І прыйшлі да высновы, што ўсё ж такі з 2023 года ўвядзем, каб даць вось гэты год як адаптацыйны перыяд", - растлумачыў міністр.
Ён таксама адзначаў, што прапанову па стварэнні дзяржэкзамена падтрымалі 70 працэнтаў настаўнікаў і больш як 60 працэнтаў вучняў і бацькоў.
Лукашэнка ўхваліў усе змены ў беларускай адукацыі
Чытайце таксама:
Лукашэнка параўнаў Кодэкс аб адукацыі з новай Канстытуцыяй
Карпенка распавёў, калі з'явіцца нацыянальны экзамен у школах
У Беларусі зменяць правілы здачы ЦТ і зробяць больш жорсткім пераход у профільныя класы