"Спутник Лайт" - толькі для рэвакцынацыі: Мінаховы здароўя РФ абнавіла рэкамендацыі

У Беларусі аднакампанентная расійская вакцына ад каронавіруса актыўна выкарыстоўваецца для вакцынацыі студэнтаў, якія перахварэлі, а таксама для рэвакцынацыі.
Sputnik
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Аднакампанентная вакцына ад каронавіруса "Спутник Лайт" у Расіі зараз будзе даступная толькі для рэвакцынацыі. Пра гэта расказаў міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка. Адпаведныя метадычныя рэкамендацыі ўжо абнавіліся.

"Вакцына "Спутник Лайт" павінна прымяняцца для паўторнай вакцынацыі. Мы бачым, што імунітэт, які фарміруецца, ён больш якасны пасля двух этапаў вакцынацыі, і гэта прынцыпова важна, каб захаваць здароўе", - цытуе словы міністра РІА Навіны.

Раней Міхал Мурашка анансаваў, што з-за штаму "дэльта" неабходна абнавіць падыходы да рэвакцынацыі, дзе будзе дакладна прапісана, што выкарыстоўваць "Спутник Лайт" можна будзе толькі як "бустэрную" дозу вакцыны.

У чым адрозненне "Спутник Лайт" ад "Спутник V"?

У Беларусі пакуль выкарыстоўваюцца падобныя падыходы да вакцынацыі аднакампанентным прэпаратам: "Спутник Лайт" таксама рэкамендуюць для рэвакцынацыі, вакцынацыі моладзі ад 18 да 23 гадоў, а таксама тым, хто перахварэў. У рэспубліцы прэпарат быў зарэгістраваны 3 чэрвеня. А праз тры месяцы першыя партыі вакцыны "Спутник Лайт" прыбылі ў краіну.
Прэпарат "Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай ад каронавіруса. У Расіі яна была зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года. "Спутник Лайт" быў ухвалены Міністэрствам аховы здароўя Расіі 6 траўня 2021 года. Як і "Спутник V", вакцына "Спутник Лайт" створана на аснове адэнавіруснага вектара чалавека.
Галоўнае адрозненне ў тым, што гэты прэпарат уводзіцца аднаразова. Паводле ацэнак, эфектыўнасць "Спутник Лайт" складае 79,4 працэнты. Як паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый, прэпарат эфектыўны супраць усіх новых штамаў каронавіруса.
Чытайце таксама:
У Расіі дазволілі адначасова ўводзіць "Спутник Лайт" і вакцыну ад грыпу
Вакцынацыя: усё, што вы хацелі ведаць аб прышчэпках, але саромеліся спытаць
У 2022 годзе вакцын "Спутник V" і "Спутник Лайт" хопіць на 1 млрд чалавек