МІНСК, 1 ліс – Sputnik. У беларусаў засталося роўна два месяцы, каб абмяняць рублі старога ўзору, апошні дзень - 31 снежня 2021 года, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Ужо з 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 беларускіх рублёў узору 2000 года будуць лічыццанесапраўднымі. Гэтыя наміналы можна абмяняць на новыя (узору 2009 года) без усялякіх камісій у такіх суадносінах:
100 рублёў - 1 капейка,
500 рублёў - 5 капеек,
1000 рублёў - 10 капеек,
5000 рублёў - 50 капеек,
10 000 рублёў - 1 рубель,
20 000 рублёў - 2 рублі,
50 000 рублёў - 5 рублёў,
100 000 рублёў - 10 рублёў,
200 000 рублёў - 20 рублёў.
Абмяняць старыя грошы на новыя зараз можна толькі ў касах Нацбанка, якія размешчаны ў Мінску на вуліцы Талстога, 6. Зрабіць гэта можна з панядзелка па чацвер з 9:00 да 16:00 і ў пятніцу - з 9:00 да 15:00.
Нагадаем, з 1 ліпеня 2016 г. у краіне адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. У абарачэнне выпушчаны сем наміналаў новых банкнот узору 2009 года – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.
Чытайце таксама:
Ці трэба чакаць абвалу беларускага рубля?
Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10%
Нацбанк патлумачыў, навошта беларусам базавы рахунак