Розніца ў адну гадзіну: Мінпрацы разлічыла працоўны час на 2022 год

Кожны тыдзень у наступным годзе беларусы будуць працаваць па 40 гадзін.
Sputnik
МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўстанавіла разліковую норму працоўнага часу для пяцідзённага і шасцідзённага працоўнага тыдня 2022 года.
Такую пастанову - аб разліку працоўнага часу - Мінпрацы прымае рэгулярна, як правіла, у канцы каляндарнага года.
"Норма працоўнага для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю складзе 2037 гадзін. А для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - 2038 гадзін", - паведамілі Sputnik у панядзелак у міністэрстве.
Разліковая норма працоўнага часу на 2022 год устаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці працоўнага часу 40 гадзін у тыдзень, растлумачылі ў Мінпрацы. Такім чынам, пры пяцідзённым працоўным тыдні працягласць працоўнага дня будзе 8 гадзін, а ў працоўныя дні перад святам - 7 гадзін.
Калі ў тыдні 6 працоўных дзён, то з панядзелка па пятніцу працоўны дзень будзе доўжыцца 7 гадзін, у суботу - 5 гадзін, а ў працоўныя дні, якія непасрэдна папярэднічаюць святочным дням, складуць 6 і 4 гадзіны адпаведна.
Уладкавацца на дзяржслужбу стала больш складана: кіраўнік Мінпрацы растлумачыла нюансы