МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Амерыканскі IT-гігант Google заблакаваў каналы беларускіх прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў, якія патрапілі пад дзеянне абмежавальных мер з боку Злучаных Штатаў.
Раней стала вядома, што Google заблакіраваў афіцыйны акаўнт і звязаны з ім YouTube-канал Следчага камітэта Беларусі.
Пазней у аўторак аказаліся заблакіраванымі і каналы "Беларуськалія", лідскай "Лакафарбы", "Брэміна груп", тытунёвай фабрыкі "Нёман", і наваполацкага "Нафтана".
Таксама перасталі адкрывацца каналы такіх дзяржаўных устаноў, як ГУУС Мінгарвыканкама, УУС Брэсцкага аблвыканкама, УУС Гомельскага аблвыканкама. Пры пераходзе на каналы гэтых прадпрыемстваў і ўстаноў з'яўляецца застаўка з надпісам аб тым, што старонка зараз недаступная.
Раней пры спробе пераходу на канал Следчага камітэта з'яўлялася паведамленне з такім зместам: "Гэты рахунак заблакаваны за парушэнне правілаў YouTube".
Санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Санкцыі па Беларусі ўвялі ЗША, ЕС, а таксама Вялікабрытанія і Канада. Пад іх патрапіў экспарт калійных удабрэнняў і нафтапрадуктаў, а таксама вытворцы тытунёвых вырабаў. У "чорным спісе" Еўрасаюза ад 21 чэрвеня апынуліся 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі, ЗША - 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб, Вялікабрытаніі - 11 чалавек і 2 арганізацыі, Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый.
25 чэрвеня ўступілі ў сілу сектаральныя санкцыі супраць Беларусі, якія датычацца гандлю нафтапрадуктамі і калійнымі ўдабрэннямі.