Відэа

Крушэнне беларускага самалёта Ан-12 пад Іркуцкам – відэа

Грузавы борт ляцеў з Якуцка ў аэрапорт базіравання. Пры пасадцы экіпаж далажыў аб неабходнасці пайсці на другі круг, пасля чаго знік з радараў. Катастрофа здарылася за некалькі кіламетраў ад Іркуцка. Глядзіце відэа з месца крушэння самалёта.
Sputnik
Паветранае судна з 2019 года эксплуатавала беларуская авіякампанія "Гродна". Паведамляецца, што на борце самалёта знаходзілася пяць членаў экіпажа і два пасажыры. Па папярэдняй інфармацыі, гэта былі грамадзяне Беларусі, Расіі і Украіны.
Як заявіў губернатар Краснаярскага краю Ігар Кобзеў, які прыбыў на месца крушэння, усе члены экіпажа і пасажыры Ан-12 загінулі. У беларускім пасольстве ў Маскве паведамілі, што ў авіякатастрофе загінулі трое грамадзян Беларусі.
На месцы крушэння працуюць ратавальнікі і медыцынскія брыгады. Ужо знойдзена адна з дзвюх чорных скрынь.
Мінтранс Беларусі стварае спецыяльную камісію па высвятленні абставін здарэння. Узбуджана справа аб парушэнні правіл бяспекі палётаў, паведамляе СК РФ. Магчымымі прычынамі надзвычайнага здарэння лічаць умовы надвор'я або тэхнічную няспраўнасць.
Самалёт, які разбіўся пад Іркуцкам, выраблены на Ташкенцкім механічным заводзе, паведамілі ў авіяцыйных службах. Лятаў больш за 53 гады.
Чытайце таксама:
Грузавы самалёт Ан-12 беларускай авіякампаніі разбіўся пад Іркуцкам
Сем чалавек загінулі пры крушэнні самалёта пад Кемерава
Два пілоты загінулі ў Баранавічах пры крушэнні ваеннага самалёта