https://bel.sputnik.by/20210619/Sem-chalavek-zagnul-pry-krushenn-samalta-pad-Kemerava-1047926930.html
Сем чалавек загінулі пры крушэнні самалёта пад Кемерава
Сем чалавек загінулі пры крушэнні самалёта пад Кемерава
Sputnik Беларусь
Самалёт L-410 з парашутыстамі на борце узляцеў з аэрадрома Танай і заваліўся на левы борт. 19.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-19T10:35+0300
2021-06-19T10:35+0300
2021-06-19T10:07+0300
навіны
у свеце
галоўнае
здарэнні
самалёт
кемерава
прыжок с парашютом
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/13/1047926409_0:154:3025:1865_1920x0_80_0_0_a906fef6155c366cecb336c645207441.jpg
МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Сем чалавек загінулі ў выніку крушэння самалёта ў Кемераўскай вобласці, паведаміла РІА Навіны са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў.Самалёт L-410 (Л-410) са спартсменамі-парашутыстамі на борце здзейсніў жорсткую пасадку ў раёне сяла Жураўлёва ў Прамышленаўскім раёне. Да гэтага паведамлялася аб 4 загінулых і 15 параненых."На паветраным судне знаходзілася 20 чалавек, з іх 7 загінулі і 13 пацярпелі", - сказаў суразмоўца агенцтва.Паводле інфармацыі СМІ, сярод загінулых - два пілоты самалёта.Верталёт з ратавальнікамі вылецеў на месца здарэння, ідуць пошукава-выратавальныя работы.Пра прычыны крушэння не паведамляецца. Разам з тым, расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы пішуць, што ў самалёта адмовіў адзін з рухавікоў, і камандзір прыняў рашэнне аб экстранай пасадцы. У працэсе зніжэння самалёт сутыкнуўся з лясным масівам.Чытайце таксама:
кемерава
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/13/1047926409_0:59:3025:1960_1920x0_80_0_0_aecd8ce10dbe01cbec08d35af9906282.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, галоўнае, здарэнні, самалёт, кемерава, прыжок с парашютом
навіны , у свеце, галоўнае, здарэнні, самалёт, кемерава, прыжок с парашютом
Сем чалавек загінулі пры крушэнні самалёта пад Кемерава
Самалёт L-410 з парашутыстамі на борце узляцеў з аэрадрома Танай і заваліўся на левы борт.
МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Сем чалавек загінулі ў выніку крушэння самалёта ў Кемераўскай вобласці, паведаміла РІА Навіны са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў.
Самалёт L-410 (Л-410) са спартсменамі-парашутыстамі на борце здзейсніў жорсткую пасадку ў раёне сяла Жураўлёва ў Прамышленаўскім раёне. Да гэтага паведамлялася аб 4 загінулых і 15 параненых.
"На паветраным судне знаходзілася 20 чалавек, з іх 7 загінулі і 13 пацярпелі", - сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле інфармацыі СМІ, сярод загінулых - два пілоты самалёта.
Верталёт з ратавальнікамі вылецеў на месца здарэння, ідуць пошукава-выратавальныя работы.
Пра прычыны крушэння не паведамляецца. Разам з тым, расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы пішуць, што ў самалёта адмовіў адзін з рухавікоў, і камандзір прыняў рашэнне аб экстранай пасадцы. У працэсе зніжэння самалёт сутыкнуўся з лясным масівам.